цы́пель, ‑я, м.

1. Востры канец чаго‑н., выступ у чым‑н. Цыпель ключа.

2. Клін матэрыі.

[Польск. cypel з ням. Ziepfel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зу́бчык, ‑а, м.

Памянш. да зуб (у 2 знач.), да зубец; невялікі выступ на чым‑н. Зубчыкі ключа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дасца; -дадуцца; зак.

1. Утварыць выступ, выступіць за мяжу чаго-н.

Дом выдаўся вуглом на плошчу.

2. Здарыцца, выпасці; удацца.

Дзень выдаўся цёплы, сонечны.

Ураджай выдаўся добры.

|| незак. выдава́цца, -дае́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляжа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Шырокі выступ печы, грубкі для ляжання.

2. Месца, прыстасаванае для ляжання.

|| прым. ляжа́начны, -ая, -ае (да 1 знач.) і ляжа́нкавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашпунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Спец. Зрабіць шпунт, выступ на рабры дошкі.

2. Заткнуць адтуліну (у бочцы) шпунтам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ца́пфа, ‑ы, ж.

Спец. Шып вала ці восі, які апіраецца на падшыпнік. Цыліндрычная цапфа. Цапфа кола турбіны. // Невялікі цыліндрычны выступ на сярэдзіне ствала гарматы.

[Ням. Zapfen.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прып (пріп) ’перадпечны выступ з цаглянай пляцоўкай’ (Нік. Очерки). Няясна. Відаць, з пры́пеквыступ печы’ (гл.) з адсячэннем фіналі слова, успрынятай у якасці памяншальнага суфікса ‑ек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зубе́ц, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.

1. Востры выступ на інструменце, прыладзе, частцы машыны.

З. пілы.

Зубцы бараны.

Зубцы ў граблях.

2. звычайна мн. Надбудова на крапасной сцяне ў выглядзе слупкоў, размешчаных на аднолькавай адлегласці.

|| памянш. зу́бчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́шчалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Выступ або патаўшчэнне на канцах касцей шкілета, якое служыць для прымацавання мышцаў або ўваходзіць у склад сучлянення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэбо́рда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Спец. Кругавы выступ па краі кола, шківа і пад., які прадухіляе сход кола з рэйкі, рэменя са шківа і пад.

[Фр. rebord.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)