коснаязы́касць, ‑і, ж.

Расстройства мовы, якое заключаецца ў няздольнасці правільна вымаўляць гукі; невыразнае вымаўленне. // перан. Няўменне лёгка, свабодна гаварыць; памылкі ў вуснай мове. У мове.. персанажаў выяўляецца праз коснаязыкасць вузкасць і абмежаванасць іх кругагляду. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзе́льны в разн. знач. разде́льный;

~нае вымаўле́нне — разде́льное произноше́ние;

р. актюр. разде́льный акт;

~ная ўбо́ркас.-х. разде́льная убо́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распе́ў, ‑спеву, м.

Працяжны напеў, мелодыя як характэрная рыса спеву. // Напеўнае вымаўленне (гаворка, чытанне). [Багдановіч] — чытае — глухім, нізкім распевам аб тых, хто ў цяжкі час выракся Айчыны, аб тых, што забылі, як можна пакутаваць за яе. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць працяжнае вымаўленне гука «с».

Гусі выцягнулі шыі і пачалі с.

2. перан. Гаварыць здушаным ад раздражнення голасам (разм.).

3. перан. Злоснічаць, выказваць сваё незадавальненне (разм.).

С. на мужа.

|| аднакр. сы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (разм.).

|| наз. сы́канне, -я, н. і сык, -у, м. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размо́ва, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж.

1. Слоўны абмен з кім-н. звесткамі, думкамі; гутарка.

Завесці размову з сябрам.

Р. па тэлефоне.

2. мн. Чуткі, абгаворы, плёткі.

Пра хлопца хадзіла многа размоў па вёсцы.

3. Мова, гаворка, вымаўленне (разм.).

Па размове лёгка вызначыць, адкуль чалавек родам.

|| прым. размо́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Размоўная інтанацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпадабне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпадабняць — прыпадобніць і прыпадабняцца — прыпадобніцца.

2. У літаратуразнаўстве — рытарычная фігура параўнаная.

3. Вымаўленне якога‑н. гука ў слове так, што ён становіцца падобным на сумежны з ім, блізкім да яго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

произнесе́ние

1. (произношение) вымаўле́нне, -ння ср.;

2. (говорение) гаварэ́нне, -ння ср., каза́нне, -ння ср.;

3. (оглашение) абвяшчэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Латарэ́я ’розыгрыш рэчаў і грашовых сум па білетах’ (ТСБМ). Запазычанне з рус. лотерея ’тс’ (адлюстравана рус. вымаўленне [‑тэ], якое з італ. lotteria праз ням. Lotterie ці гал. loterij (Фасмер, 2, 522).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаво́рка ’размова’ (БРС, Гарэц., Мядзв., Касп., Бяльк.), ’гутарка, размова’ (Яруш., БРС, Нас.), ’гаворка, дыялект’ (БРС, Яруш., Гарэц., Нас., Касп., Шат.), ’пагалоскі, размовы’ (БРС, Бяльк.), ’манера гаварыць, акцэнт мовы’ (Гарэц., Мядзв., Бяльк.). Рус. дыял. (смал., пск.) ’гутарка, размова; погалас, чуткі; манера гаварыць, вымаўленне; гаворка, дыялект; настаўленне, славеснае павучанне’, укр. гові́ркавымаўленне, манера гаварыць; дыялект, гутарка, гаварэнне; погалас, плётка’. Усх.-слав. утварэнне ад *govoriti па прасл. мадэлі «дзеяслоўная аснова + суф. *‑ka», якая мела значэнне галоўным чынам nomen actionis (*govorъka). Параўн. балг. падобныя фармацыі (з прэфіксамі) погово́рка, угово́рка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раса́к ’конь рысак’ (лудз., Сл. ПЗБ). Варыянтнае да рыса́к ’тс’, параўн. рус. дыял. рыскливый ’прыткі, хуткі’. Вымаўленне з карнявым ‑а‑, імаверна, абумоўлена другаснай рэдкай вакалізацыяй рэдукаванага ў пераднаціскной пазіцыі *rъsak > *rasak. Гл. рысь1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)