вы́ламаць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.

1. Адламаўшы, аддзяліць. Выламаць палку, штыкеціну.

2. Зламаўшы, выбіць, высадзіць. Выламаць дзверы.

•••

Выламаць з калена — пра немагчымасць дастаць, знайсці што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́бай ’выбаіна’ (Гарэц., Байк. і Некр., КСП), вы́баіна (Мат. Гом.), выбо́іна (Шат., БРС), выбо́й (КЭС, лаг., Жыв. сл.), укр. ви́бій ’ямка ў земляной падлозе; выбоіна’, вибо́іна, рус. вы́бой, выбо́ина ’тс’, польск. wybój ’выбоіна’. Ад выбіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́красаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выбіць, высечы крэсівам (іскру, агонь). Намацалі [старцы] ў кішэнях — ды ні ў кога крэсіва няма, каб агню выкрасаць. Якімовіч.

выкраса́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да вы́красаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчака́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Спец.

1. Выбіць на паверхні металічных вырабаў узор, адбітак; пакрыць чаканкай.

2. Апрацаваць шво, месца злучэння ў якім‑н. металічным вырабе з мэтай сціскання. Расчаканіць заклёпачныя швы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́марскацца ’выпрацавацца, затраціць многа сілы і мець патрэбу неадкладна папоўніць сілы’ (Янк. I). Янкоўскі (I, 55) параўноўвае з чэш. mrskati ’біць, сцябаць’. Але, відаць, канкрэтнай крыніцай бел. слова з’яўляецца польск. wymerskaćвыбіць, насцябаць’. Аб апошнім гл. Брукнер, 323 і наст.; Махэк₂, 380.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гле́ба, ‑ы, ж.

1. Верхні пласт зямлі, на якім вырастае расліннасць. // Такі пласт з пункту гледжання яго саставу, уласцівасцей і пад. Падзолістая глеба. Урадлівая глеба. Лёгкія глебы.

2. перан. Апора, аснова. Самакрытыка — тая здаровая глеба, на якой гадуецца і выхоўваецца новы чалавек. Колас.

•••

Засаленне глебы гл. засаленне.

Адчуць глебу пад нагамі гл. адчуць.

Выбіць глебу з-пад чыіх ног гл. выбіць.

Зандзіраваць глебу гл. зандзіраваць.

Расчысціць глебу для чаго гл. расчысціць.

Стаяць на цвёрдай глебе гл. стаяць.

Траціць глебу пад нагамі гл. траціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэк¹, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Грашовы дакумент з распараджэннем укладчыка банка аб выдачы прад’яўніку сумы з бягучага рахунку ці пералічэнні грошай на іншы рахунак.

Ч. на прад’яўніка.

Падпісаць ч.

2. Талон з касы з пацвярджэннем сумы, атрыманай за тавар, а таксама талон у касу ад прадаўца з указаннем сумы, якую патрэбна заплаціць.

Выбіць ч. у касе.

|| прым. чэ́кавы, -ая, -ае.

Чэкавая кніжка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каляя́, і́; мн. кале́і (з ліч. 2, 3, 4 каляі́), кале́й; ж.

1. Пара паралельна пракладзеных рэек; чыгуначны пуць. Шырокая каляя. Вузкая каляя. □ На ўсход і захад, амаль праз кожныя паўгадзіны, па дзвюх сталёвых каляях грымяць цягнікі. Навуменка. — Бач ты, колькі збожжа сёння загрузілі! — казаў Петрык дружкам сваім, ідучы паўз .. чараду вагонаў, што стаялі на дальняй ад станцыі каляі. Шынклер.

2. Тое, што і каляіна (у 1 знач.). І вось грэбля з разбітай і засохлай каляёй застаецца ззаду. Ракітны. Дарога ўся ў лужах. Размыта Дажджом праліўным каляя. Багдановіч.

•••

Выбіцца з каляі гл. выбіцца.

Выбіць з каляі гл. выбіць.

Увайсці ў каляю гл. увайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каляі́на ж. колея́;

вы́біцца з ~ны — выби́ться из колеи́;

вы́біць з ~ны — вы́бить из колеи́;

увайсці́ ў ~ну — войти́ в колею́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Высадзіць, ссадзіць адкуль‑н. усіх, многіх. Павысаджваць пасажыраў з машыны.

2. Перасаджваючы, пасадзіць у многіх месцах, перасадзіць усё, многае. Павысаджваць дрэвы. Павысаджваць усю расаду.

3. перан. Разм. Выбіць многа чаго‑н. Нейкія малойчыкі паразбівалі крамы, павысаджвалі ў дамах вокны. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)