селядзёўка, ‑і, ДМ ‑дзёўцы; Р мн. ‑дзёвак; ж.

Разм. Бочка для селядцоў. У карчме людзей, як селядцоў у селядзёўцы, там сабе знойдзеш добрага чалавека, каб сваю бяду яму расказаць. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. замок, ‑ла; зак.

Разм.

1. Стаць мокрым, вільготным; намокнуць. Сена замокла. Запалкі замоклі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набрыняўшы ад вільгаці, перастаць цячы. Бочка замокла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассо́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які рассохся. У бібліятэцы .. — знаёмы паўзмрок, цішыня, прахалода і рассохлая падлога пад нагамі. Адамчык. На двары ў беспарадку валяліся пасечаныя дровы, ляжалі рассохлае карыта, пагнутае старое вядро і вялізная бочка. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліпоўкабочка з ліпы’ (Мат. Гом.). Да ліпавачка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басэ́тля1 ’кантрабас, віяланчэль’ (Нас., Касп., Шат., БРС, Бяльк., Арх. Бяльк., слонім., Яруш., Гарэц., Мядзв.). Запазычанне з польск. basetla ’тс’ (< ням. Basset(t)el). Гл. Брукнер, 17; Кюнэ, Poln., 44.

Басэ́тля2 жарт. ’вялікая бочка’ (Сцяц.). Пераноснае ўжыванне слова басэ́тля ’кантрабас’ (адсюль, магчыма, скарачэннем ба́сабочка’, гл.).

Басэ́тля3 жарт., ’мажная жанчына’ (Сцяц.). Метафарычнае ўжыванне слова басэ́тля ’кантрабас’ (пераносна таксама ’вялікая бочка’).

Басэ́тля4 ’басота, басяк’ (Бяльк.). Магчыма, пераноснае ўжыванне слова басэ́тля ’кантрабас, віяланчэль’, якое метафарычна ўжываецца і як ’вялікая бочка’, і як ’мажная жанчына’. Такі перанос тым больш верагодны, што фанетычна пачатак слова вельмі блізкі да басо́та ’басякі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туно́к, мн. л. тунцы́ ‘глінянкі, грузілы на ніз сеткі’ (Ласт.). Відаць, праз польск. tunkaбочка’ (з ням. Tonne ‘тс’, Брукнер, 584) па форме дэталі, якая напамінае бочачку, або вытворнае ад ням. tunken ‘мачаць, акунаць’, магчыма, праз ідыш, гл. tunken ‘тс’, tunбочка’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 808).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́рах, ‑у, м.

1. Выбуховае рэчыва, якое ўжываецца для вырабу зарадаў агнястрэльнай зброі. Ёсць што бараніць нам і чым бараніцца, Скала непрыступная наша граніца, І пораху хопіць у нас, і свінц[у]. Крапіва.

2. Разм. Пра вельмі жвавага, рухавага чалавека; пра вельмі запальчывага чалавека. Сярод .. [незадаволеных] быў Апанас Хмель, чалавек нецярплівы, словам — іскра, порах. Пестрак.

•••

Бяздымны порах — порах, які гарыць без дыму.

Дымны порах — выбуховая сумесь з салетры, серы і драўніннага вугалю.

Бочка з порахам гл. бочка.

Не нюхаць пораху гл. нюхаць.

Не хапае пораху гл. хапаць.

Пахне порахам гл. пахнуць.

Трымаць порах сухім гл. трымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацячы́ сов.

1. (попасть, влиться куда-л.) зате́чь;

вада́ ~цякла́ за каўне́р — вода́ затекла́ за воротни́к;

2. зате́чь, онеме́ть;

ногі ~цяклі́ — но́ги затекли́ (онеме́ли);

3. (опухнуть) оте́чь, зате́чь;

4. переста́ть течь, замо́кнуть;

бо́чка ~цякла́бо́чка переста́ла течь (замо́кла)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ба́са ’вялікая кадушка’ (Сцяшк. МГ, Сцяц.). Мяркуем, што гэта можа быць скарачэннем слова басэ́тля (гл.), якое ў значэнні вялікая бочка’ ўжываецца якраз у зэльвенскіх гаворках. Іншая магчымая этымалогія: запазычанне з польск. fasaбочка’ (< ням. Faß), з субстытуцыяй f > b. З гэтага апошняга ўзята і бел. фаска (гл. Слаўскі, 1, 221).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́ска ’кубел (на сала)’ (Нар. лекс., Шатал., Выг.), ’кубел (на сыр)’ (Маш.), ’бочка невялікіх памераў’ (З нар. сл., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., ТС, Шат.), ’вялікая бочка для захоўвання мукі, жыта’ (Жыв. сл.), дзежка для квасу’ (Нар. сл.). Як сведчыць апошняе значэнне, семантычная кандэнсацыя словазлучэння квасная дзежка з замацаваннем першаснай суфіксацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)