Па́левы ’бледна-жоўты з ружовым адценнем’ (ТСБМ). Праз рус. па́левый ’тс’ з франц. paillé ’саламянага колеру, бледна-жоўты’ ад paille ’салома’ (Фасмер, 3, 191; там жа і інш. літ-pa). На думку Праабражэнскага (2, 7), рус. з фран. pâle ’бледны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
замо́рак, ‑рка, м.
Разм. Кволая, фізічна недаразвітая істота, расліна. Светазар.. — дзяцюк, што рост, што плечы — усім хлопец узяў. А.. [Федзька] — і глядзець няма на што: бледны, худзенькі заморак. Ракітны. Каласы-заморкі не схіляліся долу, а стаялі тырчком. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зямлі́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае многа земляных часцінак. Зямлісты торф.
2. Шаравата-бледны. Ядвіся прысела побач, да болю ўзіраючыся ў зямлісты твар любімага чалавека. Асіпенка. Бацька пагладзіў парэпанай рукой рэдкія, ад сівізны ўжо зямлістыя валасы. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
братва́, ‑ы, ж., зб.
Разм. Таварышы, сябры. Шумнаю грамадою хлынула рабфакаўская братва. Колас. Хай бледны ад крыўды лірычны пакутнік Вядзе яшчэ з крытыкам бой, А ты не ў купэ, а пяшком на папутных З вясёлай дарожкай братвой. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́ры, -ая, -ае.
1. Колер, які атрымаўся ад змяшэння чорнага і белага, колер попелу.
Ш. матэрыял.
Шэрыя вочы.
Шэрае неба.
Ш. кот.
Ш. твар (бледны, з зямлістым адценнем).
2. перан. Пасрэдны, знешне і ўнутрана не цікавы.
Шэрае існаванне.
Ш. раман.
3. перан. Малакультурны, неадукаваны (разм.).
Ш. чалавек.
4. перан. Пра надвор’е: хмурны.
Шэрае надвор’е.
Шэрая раніца.
|| памянш. шэ́ранькі, -ая, -ае.
|| наз. шэ́расць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Плі́сканне ’бліск’, пяіскыць ’пабліскваць’ (мсцісл., Юрч. СНЛ). Да бліск, бліскаць. < прасл. *bliskati < і.-е. *bhlei̯‑sk‑/*blei̯gʼ‑sk, роднасныя літ. blyškčti ’ззяць, блішчэць’, англ.-сакс. Ыісап ’тс’, ст.-в.-ням. bleih ’бледны’, ням. Blick ’погляд’ (Трубачоў, Эт. сл., 2, 117). Няясным застаецца пераход б > п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жар-пту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Нар.-паэт. Казачная птушка з агністым, бліскучым пер’ем. У ціхай рэчцы мякка люстраваліся чырвань неба, бледны сярпок месяца і далёкія ярка-малінавыя аблокі, якія былі падобны на казачных жар-птушак. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашарпа́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пашарпаць.
2. у знач. прым. Які знасіўся, падраўся ў выніку працяглага або нядбайнага карыстання, нашэння. Побач стаяў пашарпаны .. чамадан, па рагах абабіты жоўтаю скураю.. Броўка. Іван быў страшны: яшчэ больш ссутулены, бледны, у пашарпаным адзенні. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пасалаве́ць ’паблякнуць ад стомы’ (паўн.-усх., КЭС), ’зрабіцца невыразным, мутным ад стомы, ап’янення (пра вочы)’ (ТСБМ). Да салаве́ць ’тс’, якое разам з рус. солове́ть ’мутнець’, укр. солові́ти ’хмурнець (аб поглядзе)’, рус. солово́й ’светла-шэры, жаўтлява-шэры’ з’яўляецца роднасным да ст.-в.-ням. salo, salawêr ’цёмны, мутны’, ст.-ісл. sǫlr ’жоўты, брудны’, англ. sallow ’бледны’ (Фасмер, 3, 712).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спу́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад спужаць.
2. у знач. прым. Такі, якога спужалі; спалоханы. Закаркала, зляцеўшы з дрэва, спужаная варона, і ўсё зноў сціхла. Машара. // Які выражае спалох. [Міхась] ўявіў сабе такую ж хатку, з акна якое выглядае такі самы бледны твар, такія самыя спужаныя вочы. Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)