ве́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Ачышчаць ад смецця на ветры (збожжа). Ветрыць жыта, насенне.

•••

Ветрыць носам — пазнаваць, вызначаць што‑н., прынюхваючыся да ветру; чуць нюхам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Спец.

1. Выраўноўваць, згладжваць, ачышчаць паверхню чаго‑н. (зямлі, балота і пад.).

2. Расколваць вялікія камяні на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі.

[Ад грэч. plinthos — цэгла, пліта.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кашэ́рыцца ’старанна мыцца, ачышчацца’ (Шат.). Гл. кашары́цьачышчаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шатрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Ачышчаць (зерне) ад абалонак перад тым, як малоць або пускаць на крупы.

Ш. збожжа.

|| зак. сшатрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. шатрава́нне, -я, н. і шатро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

|| прым. шатрава́льны, -ая, -ае.

Шатравальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хларава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Ачысціць (ачышчаць) пры дапамозе хлору. Хлараваць ваду.

2. Спец. Увесці (уводзіць) хлор у малекулы арганічнага і неарганічнага рэчыва. Хлараваць этап.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кашэ́рны (мяса і да т. п.). Гл. кашары́цьачышчаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шатрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Ачышчаць зерне ад абалонак перад тым, як малоць на муку або пускаць на крупы. [Іван:] — Адны Перагуды аж два вазы [збожжа] прыперлі, і ўсё шатраваць. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кружава́цьачышчаць ад калосся, падсяваючы ў рэшаце’ (Нар. лекс.). Гл. кружыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кружы́цьачышчаць зерне ўручную’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, ад крушыць. Гл. крух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фільтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Ачышчаць, прапускаючы праз фільтр (вадкасць, газы). Фільтраваць ваду.

2. Прапускаць праз сябе вадкасць. Пясок пустыні фільтруе зімнюю вільгаць.

3. перан. Разм. Падвяргаць адбору.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)