чыта́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.

1. Паддавацца чытанню; быць чытэльным.

Апавяданне чытаецца з цікавасцю.

Надпіс цяжка чытаецца.

2. безас. Пра наяўнасць жадання ці магчымасці чытаць.

Мне сёння не чытаецца.

3. перан. Распазнавацца, угадвацца па якіх-н. прыкметах.

У вачах чытаўся сум.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́мікс, ‑а, м.

У капіталістычных краінах — кніжка, брашура, апавяданне ў малюнках з суправаджальным тэкстам, галоўным чынам прыгодніцкага зместу, разлічаныя на задавальненне прымітыўных пачуццяў і густаў.

[Англ. comics.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даслу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выслухаць да канца; праслухаць да якога‑н. месца, часткі. Даслухаць да канца апошнія паведамленне Даслухаць апавяданне да канца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тро́гательный чуллі́вы; (умилительный) замілава́льны; (жалкий) жа́ласлівы;

тро́гательный расска́з чуллі́вае (жа́ласлівае) апавяда́нне;

тро́гательное зре́лище чуллі́вае (замілава́льнае) відо́вішча.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Леге́нда ’народнае паданне аб якой-небудзь падзеі, асобе, якое выдаецца і ўспрымаецца як імавернае’, ’вымысел, што-небудзь неверагоднае’, ’сукупнасць умоўных знакаў на карце, плане’, ’надпіс на манеце’, ст.-бел. леендаапавяданне’ (1646 г.), смал. легендить ’малоць лухту, бязглуздзіцу’. Запазычана са ст.-польск. мовы (Булыка, Запазыч., 186) або з с.-лац. legenda ’жыцці святых, апавяданне пра жыццё святога’ < legendus ’тое, што трэба чытаць (штодзённа) у царкве (касцёле)’ < legere ’чытаць’ (Слаўскі, 4, 114–115; Фасмер, 2, 473 з літаратурай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сказ1 ‘фраза, выказванне, выраз’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Байк. і Некр.), ‘аповяд пра падзеі мінулага або сучаснасці’, ‘расказ, апавяданне’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб.), ‘вымаўленне, гаворка’ (ТС). Нулявы дэрыват ад сказаць (гл. казаць); параўн. рус. сказ ‘паданне, апавяданне’. Як граматычны тэрмін лічыцца арыгінальным утварэннем без семантычных паралеляў у іншых мовах (Бідэр, Зб. Мальдзісу, 331), калі не лічыць семантычнай паралеллю чэш. věta ‘сказ’ ад старога кораня ‑větiti ‘гаварыць’ (Голуб-Ліер, 506).

Сказ2, сказік ‘бяльмо на воку’ (навагр., Жыв. сл.). Гл. каз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́хваткам, прысл.

Тое, што і прыхваткамі. Часта і многа — апавяданне ці пару раздзелаў рамана — прачытваў прыхваткам у дарозе. Брыль. Відаць, усё гэта рабілася прыхваткам, але шчыра, ад душы. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Твор, сатырычны або камічна падроблены пад іншы твор.

П. на апавяданне.

2. перан. Насмешка, здзек са знешняга, няўдалага пераймання чаго-н., скажонага падабенства да чаго-н.

Не абутак, а адна п.

|| прым. парады́йны, -ая, -ае і парады́чны, -ая, -ае.

Парадыйны жанр.

Парадычны прыём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легенда́рны в разн. знач. легенда́рный;

~нае апавяда́нне — легенда́рный расска́з;

л. геро́й — легенда́рный геро́й;

~ныя чу́ткі — легенда́рные слу́хи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыпаве́стка ’дадатак да аповесці, апавядання; прымаўка’ (Нас.), прыповесьць ’прытча’ (Ласт.), ст.-бел. приповѣсть ’прымаўка’ (Ужэвіч, 1616, гл. Карскі 2–3, 92), приповесть, приповястка ’тс’, приповясть ’прытча’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. припові́стка, припові́сть ’прыказка, прымаўка; апавяданне; прытча’, припові́дка ’прыказка, прымаўка’. Улічваючы фанетыку, магчыма, запазычана з польск. przypowieść ’прытча, прымаўка’, паводле Банькоўскага (2, 946), ад przypowiedzieć ’расказаць з маральна-дыдактычным намерам’. Глухак (503) аналагічнае харв. pripovijédati ’расказваць’ лічыць калькай лац. praedicare, што зусім не абавязкова пры наяўнасці *povědati ’распавесці’, параўн. таксама серб.-харв. при̏повест ’прымаўка’, prȉpovijetkaапавяданне, казка’, славен. pripovêdka ’тс’; гл. Сной₂, 578.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)