саманадзе́йны, -ая, -ае.

Празмерна ўпэўнены ў самім сабе, які выражае такую празмерную ўпэўненасць.

С. чалавек.

С. адказ.

|| наз. саманадзе́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суцяша́льны, -ая, -ае.

Які дае палёгку, супакаенне.

С. адказ.

У яго не знайшлося сказаць нічога суцяшальнага (наз.).

|| наз. суцяша́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Адсіка́цца ’на слушную заўвагу даваць грубы адказ’ (КЭС). Гл. сікацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нефарма́льны неформа́льный;

н. адка́з — неформа́льный отве́т;

~нае аб’ядна́нне — неформа́льное объедине́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непраціўле́нне, -я і непраціўле́нства, -а, н.

Адказ ад актыўнай барацьбы са злом, проціпастаўленне яму пакорлівасці, пасіўнасці.

Непраціўленне злу.

|| прым. непраціўле́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпі́ска, -і, ДМ адпі́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Фармальны пісьмовы адказ на заяву, просьбу, які не закранае сутнасці справы.

Канцылярская а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неканкрэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які пазбаўлены канкрэтнасці. Неканкрэтны адказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухі́лісты, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены пэўнасці, яснасці. Ухілісты адказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паказа́нне, -я, звычайна мн. -і, -яў, н.

1. Адказ на допыце.

П. падсуднага.

2. Велічыня чаго-н., якая паказваецца вымяральным прыборам.

П. лічыльніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разга́дчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто разгадвае што-н., знаходзіць правільны адказ на загаданае.

|| ж. разга́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)