уніта́рны, -ая, -ае.
У выразе: унітарная дзяржава — форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой тэрыторыя дзяржавы, у адрозненне ад федэрацыі, не мае ў сваім складзе федэратыўных адзінак (штатаў, зямель), а падраздзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (раёны, вобласці і г.д.).
Рэспубліка Беларусь — унітарная дзяржава.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
губерна́тар, ‑а, м.
1. Начальнік губерні у дарэвалюцыйнай Расіі.
2. Вышэйшая службовая асоба тэрытарыяльнай адзінкі (штата, дэпартамента і інш.) у сучасных буржуазных дзяржавах.
[Лац. gubernator.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разме́рнасць, ‑і, ж.
У фізіцы — выраз, які паказвае, у колькі разоў зменіцца адзінка фізічнай велічыні пры змяненні адзінкі велічынь, прынятых у дадзенай сістэме за асноўныя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбуйні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; ‑нім, ‑ніце; зак., што.
Падзяліўшы, расчляніўшы, стварыць з якой‑н. буйнай арганізацыі або адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі шэраг менш буйных. Разбуйніць саўгас. Разбуйніць раён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
санты...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае значэнне: у сто раз менш асноўнай адзінкі, што ўказваецца другой часткай слова (у назвах мер метрычнай сістэмы), напрыклад: сантыметр, сантыграм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замясці́ць, ‑мяшчу, ‑месціш, ‑месціць; зак., каго-што.
1. кім-чым. Паставіць на чыё‑н. месца, замяніць. Замясціць жаночы персанал мужчынскім.
2. Прызначыць каго‑н. на вакантную пасаду. Замясціць вакантныя адзінкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замясці́ць, -мяшчу́, -ме́сціш, -ме́сціць; -ме́шчаны; зак.
1. каго-што кім-чым. Паставіць на чыё-н. месца, замяніць.
На фізічна цяжкіх участках з. жаночы персанал мужчынскім.
2. што. Заняць свабодную пасаду, вакансію.
З. вакантныя адзінкі.
|| незак. замяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. замяшчэ́нне, -я, н.
Конкурс на з. пасады загадчыка аддзела.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абшчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.
1. Самакіравальная арганізацыя жыхароў якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі, форма аб’яднання людзей, якой характэрна калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, сумесная праца з ураўняльным размеркаваннем (гіст.).
Сялянская а.
Гарадская а.
2. Добраахвотнае аб’яднанне для сумеснай дзейнасці; садружнасць, брацтва, арганізацыя.
А. хрысціян.
|| прым. абшчы́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мега...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) у мільён разоў больш асноўнай адзінкі меры, указанай у другой частцы слова, напрыклад: мегават, мегавольт; 2) вялікіх, гіганцкіх памераў, напрыклад: мегаспоры, мегаліты.
[Грэч. mégas — вялікі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расфармірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Спыніць існаванне чаго‑н. як арганізаванай адзінкі. Расфарміраваць партызанскае злучэнне. □ І раптам удар. Па дывізіі загад, ансамбль расфарміраваць, а ўдзельнікаў яго — на фронт, па часцях. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)