тэт-а-тэ́т, прысл. (звычайна з захаваннем французскага напісання tête-a-tête).

Сам-насам, удваіх без сведак.

[Фр. tête-á-tête.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а...¹ (а таксама аб..., аб’..., аба...), прыстаўка.

Абазначае:

1) пашырэнне дзеяння на ўсю паверхню прадмета, накіраванасць яго вакол або па краях прадмета: агарадзіць, агледзець, атынкаваць, ахапіць, акаваць, абпаліць, абабіць;

2) накіраванасць руху міма прадмета, абмінанне яго: абысці (лужыну), абагнуць;

3) ахоп дзеяннем многіх асоб, прадметаў, пашырэнне дзеяння на ўсе прадметы, на ўсіх асоб: абабегаць (усе хаты), адарыць, абдзяліць (падарункамі);

4) празмернасць якога-н. дзеяння: аб’есціся, абпаіць;

5) перавагу над кім-, чым-н. пры выкананні дзеяння: абагнаць, апярэдзіць;

6) наяўнасць недахопу, памылкі ў дзеянні: агаварыцца, абмовіцца;

7) забеспячэнне чым-н. у працэсе дзеяння: абвадніць, аснасціць, абдзернаваць;

8) ператварэнне ў каго-, што-н., станаўленне кім-н., наданне якіх-н. уласцівасцей, якасцей (у выніку дзеяння): ашчаслівіць, ажаніць, ажывіць;

9) дасягненне выніку дзеяння, стану: адзічэць, абрыдзець, апасці, асесці, ажывіцца, аблезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тэ́т-а-тэ́т ‘сам-насам, удваіх без сведак’ (ТСБМ). Еўрапеізм, паходіць з франц. têt‑a‑tête, відаць, праз рус. тет‑а‑тет ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ая-яй

выклічнік

Іншыя варыянты: а-я-я́й.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вдруг нареч.

1. (внезапно) ра́птам; ура́з; ра́зам; (сразу) адра́зу; (неожиданно) зняна́цку;

вдруг поли́л дождь ра́птам лі́нуў дождж;

2. част., разг. (а если) а ра́птам, а што як;

а вдруг он заболе́ет а ра́птам (а што як) ён захварэ́е.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

моль​II муз. моль нескл., м.;

сона́та а-мо́ль сана́та а-мо́ль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аво́сь вводн. сл. ану́ ж, а мо́жа, а мо́жа быць;

◊

на аво́сь наўдалу́ю; наўда́чу; нашармака́;

аво́сь да небо́сь а мо́жа ды няха́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аво́сь-ли́бо ану́ ж, а ра́птам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заси́м нареч., уст., шутл. заты́м; (после этого) пасля́ гэ́тага; (потом) по́тым; (а теперь) а цяпе́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́кать​I несов., разг. та́каць;

не та́кай, а говори́ то́лком не та́кай, а гавары́ то́лкам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)