несакруша́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога нельга знішчыць, перамагчы. Як магутная сіла сусветнай сацыялістычнай садружнасць як несакрушальная цытадэль міжнароднай пралетарскай салідарнасці, як светач міру і сацыяльнага прагрэсу ўзвышаецца сёння наша вялікая Радзіма. Машэраў. Мы ўдзячны роднай партыі сваёй За сонца, што палае над зямлёй, За неўміручую і велічную славу, Здабытую і ў працы і ў баях. За моц несакрушальную дзяржавы, За пераможны сцяг. Танк. // Непахісны, нязломны. Сілу волі, несакрушальную веру ў перамогу народа, у справядлівасць сваёй справы ўсяляў Кіраў.. асабістым прыкладам і палымяным словам. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыво́лле, ‑я, н.

1. Шырокае адкрытае месца; прастора. [Іван] чамусьці пазбыўся ўсіх сваіх ранейшых трывог і на гэтым лугавым прыволлі проста акрыяў душой. Быкаў. Пасля палявога прыволля кожная рэч ціснула на .. [Льва Раманавіча], ад дарагіх дываноў пахла пылам. Асіпенка. Сядзяць яны [Васіль і Алеся] побач на возе, Размову таемна вядуць, А коні з сяла па дарозе Прыволлем палеткаў брыдуць. Калачынскі. Гарачае сэрца На родным прыволлі, Радзіма, заўсёды Напоўню табой. Іверс.

2. перан. Адсутнасць якіх‑н. абмежаванняў; свабода, воля. [Лабановіч:] — А што? Вось бачыце. Ніякая іншая служба не дае такога прыволля. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цытадэ́ль, ‑і, ж.

1. Гарадская крэпасць. Камуністычная партыя і Савецкі ўрад, Радзіма-маці высока ацанілі стойкасць абаронцаў Брэсцкай цытадэлі, прысвоіўшы ёй ганаровае званне «Крэпасць-герой». «Помнікі». // Пра крэпасць наогул. Быў час, Калісьці ў суседзяў, ды і ў нас, Усюды будавалі цытадэлі. Корбан. На беразе Рыёна — спавітыя дзікім вінаградам руіны старажытнай турэцкай цытадэлі. Самуйлёнак.

2. перан. Цвярдыня, апора чаго‑н. Лес партызанам — надзейная зброя, Пушча — магутная іх цытадэль. Глебка.

3. перан. Астрог, турма. [Леановіч:] — У ваенны час за такую справу, якой мы хочам заняцца, пагражае цытадэль. Караткевіч.

[Ад іт. citadella — гарадок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

благаславі́ць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак., каго-што.

1. Перахрысціць каго‑н. са словамі малітвы, з пажаданнем удачы, шчасця. [Янка Андрэю:] — Валяй, браце. Абедзвюма рукамі благаслаўляю цябе ў дарогу. Няхай будзе яна насыпана жоўценькім пясочкам! Колас. Добрай матчынай рукою Благаславі на трудны шлях. Глебка.

2. Ухваліўшы, накіраваць на што‑н. Калі ж, палаючы ў агні, мяне Радзіма Пазвала ў паход у грозны час, — На подзвігі яна благаславіла І матчын аддала мне свой наказ. Русак. // Ухваліць, даць згоду на што‑н. — Давайце, хлопцы, пачынайце, — благаславіў Варанецкі. Дуброўскі. Але выбіраць не прыходзілася, і Панасюк, які вярнуўся ад шаўца з добрымі весткамі, благаславіў гэты сумесны твор у друк. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грані́ца, ‑ы, ж.

1. Прыродная або ўмоўная лінія, якая раздзяляе два сумежныя ўчасткі зямлі, дзве адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі і пад.; мяжа. Рэчка паўставала перада мной не толькі як граніца сенажацей двух калгасаў, а як нейкая своеасаблівая мяжа паміж двума светамі: цяжкім мінулым і шчаслівым сённяшнім днём. Шуцько. // Лінія, якая раздзяляе тэрыторыі дзвюх дзяржаў. Дзяржаўная граніца. □ Цяпер мяне кліча Радзіма, І я на граніцу іду. Панчанка.

2. Мера дазволенага; край, рубеж. Аўгіння жартаваць жартавала, але граніц у сваіх дурасцях не пераступала. Колас.

•••

За граніцай — у замежных дзяржавах.

За граніцу — у замежныя дзяржавы.

З-за граніцы — з замежных дзяржаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзёрзкі, ‑ая, ‑ае.

1. Непачцівы, грубы; нахабна-задзірлівы. Дзёрзкі адказ. □ Дрэнны ён хлопец: навошта было так крыўдзіць матку, казаць ёй такія дзёрзкія словы? Колас. Часам на Ніка як бы нешта находзіла і ён станавіўся дзёрзкі, грубы і непаслухмяны. Лынькоў.

2. Вельмі смелы, абыякавы да небяспекі. — Хто думае наступаць, той заўсёды клапоціцца наконт разведкі: мабільнай, гібкай, разумнай, а калі трэба — дзёрзкай. Алешка. // Поўны смелых, упэўненых парыванняў. Якая багатая ноч! І як добра, што я гашчу ў цябе, радзіма мая, — дзёрзкая, свежая і дужая, як маладосць. Скрыган. Нам партыя дала І смелы дзёрзкі розум, І дум высокі ўзлёт, І веліч ясных мэт. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сям’я́ ’муж, жонка, дзеці і іншыя сваякі, якія жывуць разам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Гарэц., Бяльк., Пан.), семʼя́ ’тс’ ’рой пчол у вуллі’ (ТС), сымне́ ’тс’ (Сл. Брэс.). Укр. сімʼя́, рус. семья́ ’тс’, стараж.-рус., рус.-ц.-слав. сѣмиꙗ ’чэлядзь, дамачадцы; рабы’, ст.-слав. сѣмиꙗ ’сям’я’. Прасл. *sěmьja < *ḱoim‑, паведле Трубачова (История терм., 164), з і.-е. *ḱei‑ ’ляжаць’ з суф. ‑m‑, магчыма, праз перанос значэння ’стаянка, паселішча’, параўн. ням. Lager, і ўзыходзіць да абазначэння тэрытарыяльнай супольнасці. Роднасныя літ. šeima ’сям’я’, šeimýna ’сям’я, чэлядзь’, лат. sàime ’сям’я, дамачадцы’, ст.-прус. seimīns ’чэлядзь’ і, далей, гоц. haims ’паселішча’, ст.-в.-ням. heimрадзіма’, ст.-в.-ням. hîwo ’муж’ і інш.; гл. Траўтман, 300; Мюленбах-Эндзелін, 3, 635; Фасмер, 3, 600 з іншай літ-рай. Ляпуноў (цыт.: Фасмер, там жа) *sěmьja разглядае як дэрыват ад *sěmь ’асоба’, параўн. рус.-ц.-слав. сѣмь ’тс’, як рус. братия ад брат. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 254; Шаўр, Etymologie, 44. Сюды ж семʼяні́н ’член сям’і’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), семяні́н ’тс’ (Ласт., Сержп., Пятк. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сла́віцца, сла́ўлюся, сла́вішся, сла́віцца; незак.

1. (звычайна чым або са словам «як»). Мець славу, шырокую вядомасць у якіх‑н. адносінах. Стары Даніла славіўся на цэлую ваколіцу сваімі вырабамі: вёдрамі, начоўкамі, цабэркамі і лыжкамі, якія выходзілі з яго рук моцныя, гладкія. Бядуля. Міхайлаў славіўся як аматар смелых рашэнняў і шырокіх маштабаў. Карпаў. Цяпер гэты калгас [«Рассвет»] славіцца на ўвесь Савецкі Саюз. Паслядовіч. // Вызначацца чым‑н. (звычайна адмоўным). Палагея .. мела не зусім чыстую рэпутацыю і, апрача таго, славілася сваёй сварлівасцю. Шамякін.

2. Усхваляцца, праслаўляцца, ушаноўвацца. Слаўся, радзіма мая, за пачын Цяжкага шляху на Марс! Смагаровіч. Паслухай, Як соладка Славіцца шчасце У кожнай Аргана трубе! Кірэенка.

3. Зал. да славіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Цярпліва вынесці, вытрымаць (што‑н. страшэннае, непрыемнае. нясцерпнае). Стрываць боль. □ Як цяжка ні будзе, — стрываем. Радзіма, не зганьбім цябе! Астрэйка. Колькі перанесла .. [маці] гора — ні адна жывая душа не стрывала б. Ваданосаў. // без дап. (звычайна з адмоўем). Стрымацца, утрымацца ад чаго‑н. (ад якіх‑н. слоў, учынкаў). Хлопчык не стрываў і, калі дзядзька выйшаў з хаты, спытаўся ў бацькі, навошта той гаварыў гэтак з Анісімам. Сачанка. Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаннем, што Жук аднойчы не стрываў ды хваць яго з будкі за бараду! Брыль. Смажыць. Даўно апаражнілі бутэлькі з вадой, што былі ў дзяўчат. Акцызнік не стрываў — сышоў да Парыпанавай студні. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

второ́й в разн. знач. другі́;

второ́й год другі́ год;

на второ́м пла́не на другі́м пла́не;

второ́й сорт другі́ сорт;

втора́я ро́дина друга́я радзі́ма;

втора́я мо́лодость друга́я маладо́сць;

до вторы́х петухо́в (просиде́ть, проговори́ть) да другі́х пе́ўняў (прасе́дзець, прагавары́ць);

из вторы́х рук (узна́ть, получи́ть) з другі́х рук (даве́дацца, атрыма́ць);

игра́ть втору́ю скри́пку ігра́ць другу́ю скры́пку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)