надтрэ́снуты, ‑ая, ‑ае.

1. З невялікай трэшчынай. Надтрэснутая талерка. Надтрэснутае люстра.

2. перан. Які дрыжыць, хрыпіць (пра голас, гукі і пад.). Голас Ніканора знізіўся, стаў надтрэснутым і хрыплым. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назапа́сіць, ‑пашу, ‑пасіш, ‑насіць; зак., чаго.

Нарыхтаваць, загатаваць вялікую колькасць чаго‑н. Назапасіць сена. □ Пад кашлатым дубком грэлася сойка, мусіць шукаючы корм, што клапатліва назапасіла яшчэ з восені. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарма́ны, ‑аў; адз. нарман, ‑а, м.

Гіст. Назва, пад якой былі вядомы ў Заходняй Еўропе народы Скандынавіі, якія ў 8–11 стст. рабілі грабежніцкія, захопніцкія паходы ў краіны Еўропы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядрэ́мны, ‑ая, ‑ае.

Уважлівы, назіральны, пільны. Нядрэмная варта. □ Двое палонных — не асабліва, праўда, спяшаючыся, але ж і варушачыся пад нядрэмным вокам наглядчыкаў — накопвалі за дзень шэсцьдзесят-семдзесят кашоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзяме́лле, ‑я, н.

Памяшканне пад зямлёй. Выйсце з падзямелля. □ У вялізным падзямеллі знойдзена месца, дзе быў пахаваны апошні кобрынскі князь. «Помнікі». У цёмных, сырых падзямеллях таміліся непакорныя. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднагля́дны, ‑ая, ‑ае.

У дарэвалюцыйнай Расіі — які знаходзіўся пад наглядам. / у знач. наз. паднагля́дны, ‑ага, м.; паднагля́дная, ‑ай, ж. Можа выявіцца, што паднагляднаму вядомы яго стасункі да паліцыі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пападсціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Падаслаць ​2 усіх, многіх, усё, многае або ўсім, многім. [Мужчыны] збіраюцца ехаць па вецце, каб пападсцілаць пад сена тарпы. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папо́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Поркацца некаторы час. Немцы папоркаліся ў сене, нічога не знайшлі. Новікаў. [Ігар] развязаў мяшок, папоркаўся ў ім і са злосцю шпурнуў пад сасну. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслёнавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паслёну. Паслёнавы плод.

2. у знач. наз. паслёнавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных зрослапялёсткавых раслін, да якога адносяцца бульба, памідоры, баклажаны і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасце́льнічы, ‑ага, м.

Прыдворны чын у Рускай дзяржаве 15–17 стст., асоба, якая ведала пасцеллю цара, яго асабістай казной, майстэрняй, у якой шылі адзенне і бялізну цару, і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)