перспекты́ўны, -ая, -ае.

1. гл. перспектыва.

2. Які прадугледжвае будучае развіццё.

Перспектыўнае планаванне.

3. Такі, які мае добрыя перспектывы (у 3 знач.), можа паспяхова развівацца ў будучым.

Перспектыўная прафесія.

П. работнік (які расце прафесійна; разм.).

|| наз. перспекты́ўнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Не́тка ’бядняк’ (Нас., Касп.). Да нет (гл.), параўн.: ён у нашым сяле такі нетка, што не з чым у прут [-млын] паехаць (там жа) і рус. нетка ’пра што-небудзь адсутнае*

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Е́рша ’нерат без унутранай гарлавой адтуліны, нібы доўгі конус’ (Дэмб.), ершоўкатакі ж нерат меншага памеру для лоўлі яршоў’ (Дэмб.). Рус. ёрша, ершовка ’тс’. Кантамінацыя верша (гл.) і ёрш (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́хтачка ’адзнака’: у Тамарінага мальца дайжа рохтачкі ўсе твае (Юрч. СНЛ). Узыходзіць да ры́хт, ры́хтытакі ж, падобны’, ры́хтык, ры́хцік ’якраз, дакладна’ < польск. rychtyk, rychtyg < ням. richtig ’правільны’, ’сапраўдны’, ’адпаведны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпраўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Такі, з якога адпраўляюць каго‑, што‑н., адкуль адмаўляюцца. Адпраўны пункт.

2. перан. Такі, з якога выходзяць; зыходны, пачатковы. Тэма грамадзянскай вайны паслужыла [Чорнаму] толькі фонам і як бы адпраўным пунктам для выхаду ў сённяшні дзень. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́тлішча, ‑а, н.

Абл.

1. Месца жыхарства, сяліба. Самы старэйшы сын, Міця, радзіўся яшчэ на дзедавым котлішчы. Навуменка.

2. Род, сям’я. — А паганскі гэты Бераг хлопец; такі хуліган, такі абармот; ды ці ж хто ў Сілцах не ведае іх котлішча!?. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недасяга́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога нельга дасягнуць, нельга ажыццявіць. Недасягальная вышыня. Недасягальная мэта. □ Маскоўскае неба станавілася недасягальным для варожай авіяцыі. Дзенісевіч. // перан. Такі, з якім нельга зраўняцца. [Дзяўчына] здавалася недасягальнай, усё ў ёй выглядала адменным, непараўнальна лепшым, чым у іншых. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гада́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для гадання; такі, па якім гадаюць. Гадальная кніга. Гадальныя карты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзіна́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Такі самы, аднолькавы. Звычайная, простая з’ява, Закон адзінакі для ўсіх. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

архаі́чны, ‑ая, ‑ае.

Старажытны, старадаўні. // Устарэлы, такі, што цяпер не ўжываецца. Архаічнае слова. Архаічны выраз.

[Грэч. archaios — старажытны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)