даступі́цца, -ступлю́ся, -сту́пішся, -сту́піцца; зак.

1. да каго-чаго. Падысці, прыблізіцца.

Да бадлівай каровы не даступішся.

2. (звычайна з адмоўем), перан., да каго. Звярнуцца да каго-н. з просьбай, заявай.

Начальнік ганарысты, да яго не даступішся.

|| незак. даступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́дчына, -ы, ж.

1. Маёмасць, якая пасля смерці яе ўладальніка пераходзіць у чыю-н. уласнасць.

Бацькоўская с.

2. Пераход маёмасці памёршага да яго спадкаемцаў (спец.).

3. З’явы культурнага жыцця, побыту, укладу, якія ўнаследаваны ад мінулых эпох, папярэдніх дзеячаў.

Культурная с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спод, -у, М -дзе, м.

1. Ніз, ніжняя частка чаго-н., таксама бок прадмета, процілеглы яго верху.

2. Дно чаго-н.

С. машыны.

3. Унутраны бок вопраткі, тканіны.

Пярыны і коўдры з чырвоным сподам.

|| прым. спо́дні, -яя, -яе (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамільгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак.

1. Паказацца і хутка знікнуць.

Поезд прамільгнуў маланкай.

У яго словах прамільгнула іронія (перан.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вельмі хутка прайсці, прамінуць (пра час).

Месяц часу незаўважна прамільгнуў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́шпарт, -а, М -рце, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Афіцыйны дакумент устаноўленага ўзору, які сведчыць асобу яго ўладальніка.

Замежны п.

2. Рэгістрацыйны дакумент машыны, будынка, апарата, прадмета гаспадарчага абсталявання і пад.

П. кватэры.

П. тэлевізара.

П. завода.

|| прым. па́шпартны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няшча́сны, -ая, -ае.

1. Які церпіць гора, бяду, перажывае няшчасце.

Н. чалавек.

2. Які з’яўляецца няшчасцем, заключае ў сабе няшчасце.

Н. выпадак.

3. Які прыносіць няшчасце або прадвяшчае яго.

Н. дзень.

4. Які выражае прыгнечаны, гаротны і пад. стан.

Н. выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трал, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Вялікая сетка для лоўлі рыбы з суднаў.

2. Гідраграфічная прылада для даследавання паверхні марскога дна, яго флоры і фаўны.

3. Прыстасаванне для выяўлення і абясшкоджання мін.

|| прым. тра́лавы, -ая, -ае.

Тралавая лоўля рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тушэ́, нескл., н. (спец.).

1. Характар, спосаб дакранання да клавішаў фартэпіяна пры ігры.

Мяккае т.

Моцнае т.

2. У спорце: укол, удар, нанесены фехтавальшчыкам саперніку ў адпаведнасці з правіламі, а таксама дотык барца абедзвюма лапаткамі да дывана, які абазначае яго паражэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэмпера́мент, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Характарыстыка індывіда з боку дынамічных асаблівасцей яго псіхічнай дзейнасці (тэмпу, рытму, інтэнсіўнасці псіхічных працэсаў), якія ўтвараюць пэўны псіхалагічны тып.

Меланхалічны, халерычны т.

2. Жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму.

Чалавек з тэмпераментам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Чухаць, скрэбці сваё цела ці якую-н. яго частку.

Сабака чухаецца.

2. перан. Рабіць што-н. марудна, без жадання (разм.).

Хопіць ч., пара справамі займацца.

|| зак. пачу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. чу́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)