Істо́чка ’крыніца’ (Прышч. дыс., 136), істочнік (водны) (Інстр. I). Рус. исто́чник, балг. и́зточник. Ст.-рус. источникъ запазычана са ст.-слав. источьникъ ’крыніца’, утворанага ад дзеяслова источити ’выліць, выцечы’ (Шанскі, 2, I, 134). Бел. суфіксацыя ‑к‑a. Гл. выток, цячы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варахо́бкі ’старыя малавартасныя рэчы’ (КЭС): «збірай свае варахопкі ды ідзі вон з хаты». Да *ворох ’куча, груда’ і суфіксаў ‑oba‑ і ‑ък. Аб суфіксацыі ‑oba‑ гл. SP, 1, 61–62. Пра *ворох Фасмер, 1, 355; Шанскі, 1, В, 168–169. -

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́тман ’ватман, ватманская папера’ (БРС). Рус. ва́тман, укр. ва́тман. Запазычанне з рус. ва́тман (а гэта на базе спалучэння ва́тманская бума́га < англ. Whatman paper па прозвішчы англійскага фабрыканта; гл. Гараеў, 40; Фасмер, 1, 278–279; падрабязна Шанскі, 1, В, 25–26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ватэрпа́с ’ватэрпас’ (БРС). Рус. ватерпа́с, укр. ватерпа́с. У рус. мове з Пятроўскай эпохі. Запазычанне з гал. waterpas (Смірноў, Западн., 71; Мацэнаўэр, Cizí sl., 365; Фасмер, 1, 278; Шанскі, 1, В, 24–25). У бел. і ўкр. мовах запазычанне з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ваўча́нка ’хвароба ваўчанка’ (БРС). Рус. волча́нка. У бел. мове, магчыма, запазычанне з рус., дзе назва ўтворана ад волк (па характару хваробы). У рус., магчыма, калька з лац. lupus ’тс’ (літаральна ’воўк’). Гл. Гараеў, 54; Фасмер, 1, 346; Шанскі, 1, В, 153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́ер. Як і ўкр. ві́ер ’тс’, запазычанне з рус. ве́ер ’тс’. Апошняе ўзята з ням. Fächer ’веер’ і трансфармавалася пад уплывам дзеяслова ве́ять. Гл. Брандт, РФВ, 18, 29; Міклашыч, 387; Праабражэнскі, 1, 107; Фасмер, 1, 285; Шанскі, 1, В, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуркатаць (БРС). Да вурча́ць, суфіксацыя ‑ат‑ (‑от) характэрна для ўтварэння гукапераймальных слоў. Параўн. рус. воркот, чэш. vrkot, славац. vrkotať, укр. воркотати, польск. warkotać, wurkot і інш. (Голуб-Копечны, 336; Фасмер, 2, 351; Махэк₂, 700; Брукнер, 602; Шанскі, 1, В, 164).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віст ’карцёжная гульня’ (БРС, КТС), укр. віст, руск. вист, польск. wist і г. д. Запазычана праз рускую ці польскую мову з англ. whist ’карцёжная гульня’ < whist ’тсс!..’ — гукапераймальны выклічнік, які ўжывалі ў час гульні для падтрымання цішыні (Шанскі, 1, В, 107).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гале́ц ’рыба галец’ (БРС), рус. голе́ц ’тс’ (у рус. мове вядома з XIV–XV стст.). Утварэнне ад прыметніка голы (*golъ): рыба так названа па сваёй слізкай шкурцы. Гл. Бернекер, 1, 325; Праабражэнскі, 1, 142; Фасмер, 1, 428; Шанскі, 1, Г, 117.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамбі́т ’тэрмін шахматнай гульні’ (БРС). Рус. гамби́т, укр. гамбі́т. Першакрыніцай з’яўляецца франц. gambit ’тс’ (а гэта з іт. gambetto, дакладней, dare il gambetto ’даць падножку’). Гл. Шанскі, 1, Г, 24. Бел. і ўкр. словы, відавочна, запазычаны непасрэдна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)