прыцікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
Разм. Прысачыць, падпільнаваць каго‑, што‑н. [Раечка] намеціла аднаго афіцэра і, прыцікаваўшы, калі ён будзе стаяць адзін, падышла запытаць. Лобан. У той жа дзень увечары Круміньскі прыцікаваў хлапчука і сарваў свісток з яго шыі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́шыць, ‑шыць; безас., незак., каго-што.
Разм. Распіраць. Жывот пушыць.
пушы́ць, ‑шу́, ‑шы́ш, ‑шы́ць; незак.
1. што. Рабіць пушыстым. Пушыць валасы.
2. Разм. Моцна лаяць каго‑н., распякаць. Распушыў усіх брыгадны. Будзь ён тры разы няладны! І пушыў усіх наўмысля. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.
1. Набраць, узяць з сабою вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.
2. Набыць, накупляць многа чаго‑н. Панабіраць матэрыі ў магазіне. □ Быў добры ўраджай на жалуды. Панабіралі людзі іх тады хто колькі мог. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-чаго.
Знесці ў адно месца вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Людзі самі назносілі ў хаты навасельцаў усякага частавання і спраўлялі гэты дзень, як свята. Краўчанка. Парабкі ад сваіх небагатых набыткаў назносілі маладым гару падарункаў. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што і без дап.
Разм. Грэць доўга, неаднаразова; грэць многа каго‑, чаго‑н. — Не трэба зваць .. [фельчара], казаў, бывала, .. дзед. — Палажыце лепш цёплую цагліну, каб папагрэла ў бок, тады ўсё пройдзе, як рукой здыме. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папакра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; пр. папакраў, ‑крала; зак., каго-што і чаго.
Разм. Красці доўга, неаднаразова; пакрасці многа каго‑, чаго‑н. — А ты не прывучай свайго хлопца да зладзейства. — Што ён у цябе ўкраў? — Мала ён у мяне яблыкаў папакраў? Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адахво́ціцца, ‑ахвочуся, ‑ахвоцішся, ‑ахвоціцца; зак.
Перастаць хацець чаго‑н., страціць ахвоту да каго‑, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адправа́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.
Разм. Прымусіць пайсці адкуль‑н.; груба, бесцырымонна адаслаць; прагнаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алілу́йшчык, ‑а, м.
Іран. Чалавек, які празмерна ўсхваляе каго‑, што‑н., наносячы гэтым шкоду справе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аняме́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.
Прымусіць стаць падобным на немца па мове і звычаях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)