Дыяло́г ’дыялог’ (БРС). Рус. диало́г, укр. діало́г. Запазычанне праз рус. мову з франц. dialogue (< лац. < грэч.). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 109–110. Фасмер (1, 512) дапускае магчымасць запазычання ў рус. мове і з ням. Dialog (< лац. < грэч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Габары́т (БРС). Рус. габари́т, укр. габари́т. Запазычанне з франц. мовы gabarit. У гэтай форме слова вядома ў рус. мове ўжо з 1891 г. Гл. Шанскі, 1, Г, 4. Непасрэднай крыніцай запазычання для бел. слова з’яўляецца, відаць, рус. габарит.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бата́лія. Рус. бата́лия, укр. бата́лія. Запазычанне з раманскіх моў (франц. bataille, італ. battaglia), магчыма, праз польскую мову (польск. batalja). Гл. Фасмер, 1, 133; Шанскі, 1, Б, 55. Сюды ж дыял. бата́ля (Шат.) ’звалка, бойка, крык у вялікай спрэчцы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ана́ліз. Новае запазычанне з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 76; Курс суч., 163) ана́лиз, дзе з франц. ці лац. (на што ўказвае націск), у якіх з грэч. ἀνάλυσις (Фасмер, 1, 77; Шанскі 1, А, 99). Польск. дала б форму аналіза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Траншэ́я ’выкапаны глыбокі роў для абароны’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рус. транше́я ’тс’ з франц. tranchée ’роў, траншэя для закладкі фундамента, катлаван’, ’траншэя’ < trancher ’рэзаць, адсякаць’ (Фасмер, 4, 94; Чарных, 2, 258; Даза, 759; ЕСУМ, 5, 621).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэці́раваць ‘пагардліва абыходзіцца з кім-небудзь; гнібіць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рускую мову (трети́ровать) і ням. traitieren з франц. traiter ‘абыходзіцца, адносіцца’ < лац. tractāre ‘абыходзіцца з кім-небудзь’ (Фасмер, 4, 101; ЕСУМ, 5, 632; Арол, 4, 101).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пама́да ’пахучая касметычная мазь’ (ТСБМ). З рус. пома́да ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз ням. Pomade < франц. pommade < pommata < лац. pōmum ’яблык’, таму што для вырабу памады першапачаткова ўжываліся яблыкі (Фасмер, 3, 322; там жа і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мане́ра ’спосаб дзеяння, прыём’, мане́ры ’сукупнасць прыёмаў’, ’знешнія формы паводзін, спосаб трымацца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.; шальч., Сл. ПЗБ), мане́рны ’прыгожы з выгляду’ (Нас.). З польск. maniera (maniery), якое непасрэдна з франц. manière (Кюнэ, 75; SWO, 450; Фасмер, 2, 568).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мельхіёр ’сплаў медзі, цынку, жалеза з марганцам або з нікелем’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. ці польск. мову з ням. Melchior, якое з’яўляецца скажоным франц. maillechort, утвораным ад прозвішчаў вынаходнікаў Maillot і Chorier (XIX ст.) (Ин. сл., 1988; SWO, 464).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гале́та ’галета’ (БРС). Рус. гале́та, укр. гале́та. У бел. і ўкр. мовах гэта, відавочна, запазычанне з рус. мовы. Першакрыніцай з’яўляецца франц. galette, якое трапіла ў рус. мову ў сярэдзіне XIX ст. Гл. Фасмер, 1, 386; Шанскі, 1, Г, 15.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)