ды́бы, -аў, адз. ды́ба, -ы, ж.

1. Высокія шасты з прыступкамі для хадзьбы вялікімі крокамі.

2. перан. Пра доўгія ногі. (іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́лпам, прысл.

1. Адначасова з некалькіх гармат, вінтовак.

Выстраліць з.

2. перан. Адразу, без перадышкі (разм.).

Выпіць з.

Расказаць усё з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачарсцве́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў чэрствым, зацвярдзеў.

З. кавалак хлеба.

2. перан. Бяздушны, нячулы.

Зачарсцвелая натура.

|| наз. зачарсцве́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знітава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак.

1. гл. нітавацца.

2. перан. Злучыцца, з’яднацца.

Іх лёсы моцна знітаваліся.

|| наз. знітава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зры́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

Нечакана, з шумам упасці, зваліцца.

Гора зрынулася на чалавека (перан.).

|| незак. зрына́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іскрамётны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Які кідае іскры, іскрысты.

І. агонь.

2. перан. Яркі, агністы.

І. позірк.

|| наз. іскрамётнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каля́ны, -ая, -ае.

1. Цвёрды, грубы навобмацак; нягнуткі.

Каляная тканіна.

2. перан. Жорсткі, калючы.

Каляныя крупінкі снегу.

|| наз. каля́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мярцвя́чына, -ы, ж.

1. зб. Трупы жывёл.

2. перан. Разумовы, духоўны застой, заняпад, інертнасць (разм.).

У п’есе няма дзеяння — жахлівая м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадсява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. што. Адсеяць нанава ўсё, многае.

П. азімыя.

2. перан., каго. Павыключаць многіх.

П. непаспяваючых студэнтаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабо́ры, -аў, адз. пабо́р, -у, м.

1. Празмерныя, непасільныя падаткі ці зборы.

2. перан. Неафіцыйныя зборы сродкаў на што-н. (разм.).