мачы́льня, ‑і, ж.

Месца, дзе мочаць лён, каноплі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

месцапражыва́нне, ‑я, н.

Месца, пункт, дзе хто‑н. жыве, пражывае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

млы́нішча, ‑а, н.

Месца, дзе быў млын. Млынішча бур’яном зарасло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недажы́нкі, ‑нак; адз. няма.

Месца на полі, якое засталося нязжатым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плодасушы́льня, ‑і, ж.

Памяшканне, месца, дзе сушацца плады і агародніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саляло́мня, ‑і, ж.

Радовішча каменнай солі, месца, дзе яе здабываюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скоў, скову, м.

Спец. Месца, дзе скавана што‑н.; шво.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесараспрацо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

Высечка і нарыхтоўка лесу (у 2 знач.), а таксама месца, дзе вядуцца такія работы.

|| прым. лесараспрацо́ўчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мель, -і, Т ме́ллю, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Неглыбокае месца ў рацэ або моры, небяспечнае для суднаходства.

Сесці на мель — трапіць у нязручнае, цяжкае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́вань, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Прыбярэжная частка воднай прасторы, укрытая ад ветру, хваляў і цячэнняў месца стаянкі суднаў.

Ціхая г.

|| прым. га́ванскі, -ая, -ае.