прына́дны, ‑ая, ‑ае.
Прываблівы, прывабны, спакуслівы. Вокны ў пакоі пана падлоўчага святлелі прынадным бляскам. Колас. Так кружыцца маюць звычай Часта чайкі над вадою Над прынаднаю здабычай. Крапіва. [Яша] крыху паблукала між дрэў, шукаючы прынадную мясцінку. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страшнава́та,
1. Прысл. да страшнаваты.
2. безас. у знач. вык., каму. Крыху боязна. Самой Марыне страшнавата, І ёй вясёласці няма. Колас. / з інф. [Альбіна:] — Не палохайся, дурненькі мой. Кожнаму чалавеку, мабыць, страшнавата ўпершыню стаць бацькам. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чараві́кі, ‑аў; адз. чаравік, ‑а, м.
Невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, скураны абутак на шнурках. Моцна грукаючы чаравікамі па мёрзлай зямлі, ішла.. рота чырвонаармейцаў. Чорны. [Каця] прытупіла вочы і наском чаравіка разграбала крупчасты снег. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кана́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Памянш. да канапа; невялікая канапа. Свідраль меў звычку пасля работы пераапрануцца ў піжаму і, пакуль жонка згатуе вячэру, паляжаць з газетай на мяккай канапцы, крыху падрамаць. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задуме́ннасць, ‑і, ж.
Стан і ўласцівасць задуменнага. Нейкая дзяўчына, невысокая, без хусткі, ішла да ганка, крыху схіліўшы галаву ў задуменнасці. М. Стральцоў. Арон сядзеў перад акном, і цень глыбокай задуменнасці ўсё яшчэ бегаў па твары. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзвы́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Утвараць высокія звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.). Жаласна дзвынкала шкло. Лынькоў. Калі кулі дзвынкалі зусім блізка, .. [Пятро] кідаўся ўбок, крыху мяняў напрамак, каб збіць кулямётчыка з прыцэльнай стральбы. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды́мна,
1. прысл. З дымам, вылучаючы многа дыму. Дымна ў печы дровы і карчы палаюць. Танк.
2. безас. у знач. вык. Аб наяўнасці дыму дзе‑н. Ля агню было ўтульна, хаця крыху дымна і душна. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нія́каватасць, ‑і, ж.
Разм. Стан, пачуццё няёмкасці, сарамлівасці. Неўзабаве прыйшлі Андрэй Полаз і Раўнаполец. Трымалі яны сябе ў пачатку крыху афіцыйна ці, магчыма, проста адчувалі ніякаватасць у гасцях у дырэктара. Шамякін. Таццяна сумелася, адчула ніякаватасць. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.
Крыху, злёгку высушыць, зрабіць сушэйшым. Быў той час, калі людзі прасілі: «Прыходзіла б ужо зіма. Няхай бы падсушылі марозікі зямлю, каб яна не тапілася ў гразі і ў балоце». Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашчо́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым і без дап.
Шчоўкаць некаторы час. Пашчоўкаць замком. □ Глушэц з шумам і трэскам усеўся на сасновы сук, патаптаўся на месцы, пераскочыў на другі сук, крыху вышэй, пашчоўкаў і змоўк. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)