сапра́на, нескл., н.

1. Самы высокі пеўчы (жаночы або дзіцячы) голас. Каларатурнае сапрана. □ [Алеся] была ўжо добра вядомай у Мінску салісткай хору, мела рэдкае па чысціні лірычнае сапрана. Рамановіч. // Спявачка з такім голасам.

2. Самая высокая партыя ў хоры.

3. Высокія па рэгістру разнавіднасці музычных інструментаў.

[Іт. soprano.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славяні́зм, ‑а, м.

1. Слова або моўны зварот, запазычаныя неславянскай мовай з якой‑н. славянскай мовы. // Выраз або моўны зварот у неславянскай мове, утвораныя па ўзору, па мадэлі якой‑н. славянскай мовы.

2. Слова або зварот, якія ўвайшлі ў некаторыя славянскія мовы з царкоўнаславянскай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стырнавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да стырна. Стырнавое кола.

2. у знач. наз. стырнавы́, ‑ога, м. Чалавек, які кіруе стырном на судне і пад. Усіх удзельнікаў будзе трыццаць чалавек — па пяць на кожны човен, па чатыры на вёслы і адзін за стырнавога. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыфербла́т, ‑а, М ‑лаце, м.

Пласцінка з дзяленнямі, па якіх рухаецца стрэлка ў гадзінніках і іншых вымяральных прыборах. Стрэлкі на маленькім цыферблаце слаба паблісквалі. Савіцкі. — Ну, а дарогу назад знойдзеш? — Калі сам не знайду, вось хто дапаможа, — пстрыкнуў пальцам па цыферблаце компаса Лявон. Ляўданскі.

[Ад ням. Zifferblatt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шало́м, ‑а, м.

Гіст. Шлем. Хто яго ведае, можа быць, Даверымся даўняй кнізе, Што ворагі нават маглі прыплыць У стольны Мінск па Нямізе, І што наўсцяж па абодва бакі Стаялі харомы І хаты, І што дагэтуль на дне ракі Ляжаць шаломы І латы. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́зам, прысл.

Спец.

1. Слізгаючыся, сунучыся па зямлі, рэйках і пад. (пра колы, гусеніцы і пад.). Гэты стромы спуск уніз, дзе пры з’ездве ідуць юзам, а пры пад’ёме буксуюць машыны, мае сваю назву — Равок. Сіпакоў.

2. Цягнучы, сунучы па зямлі або насцілу. Перасунуць кантэйнер юзам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глу́пость ж.

1. (качество, свойство) дурно́та, -ты ж., ду́расць, -ці ж., неразу́мнасць, -ці ж.; (бессмысленность) бязглу́здасць, -ці ж.; (нелепость) недарэ́чнасць, -ці ж.;

2. (глупый поступок, глупое слово) глу́пства, -ва ср., мн. нет;

сде́лать по глу́пости зрабі́ць па ду́расці (па дурно́це, праз дурно́ту);

не говори́те глу́постей не гавары́це глу́пства;

глу́пости разг. глу́пства;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Навэ́длуг, наведлуг, наву́длуг ’у параўнанні’ (Сцяшк. Сл., ТС), навэдлух ’тс’ (мядз., Сл. ПЗБ). Мясцовае ўтварэнне на базе польск. według ’паводле, у параўнанні’ (гл. вэдлуг) па тыпу накшталт і пад., магчыма, па ўзору архаічнага, захаванага на ўсходзе Беларусі навы́дла (< на‑водле) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашыбні́ ’галушкі’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да па‑шыбаць ’біць, збіваць’. Утворана аналагічна (па семантыцы), як літ. kukulis ’галушка’ ад kukti ’гнуцца, згінацца’, gražulis ’тс’ ад grąžyti ’выкручваць, выціскаць’, ’круціць’. Аб суфіксе ‑ень (са значэннем ’вынік дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турнэ́ ‘падарожжа па кругавым маршруце, паход, паездка’ (ТСБМ). Праз рускую мову (турне́) з франц. tournée ‘аб’езд, падарожжа па кругавым маршруце’, якое з tourner ‘абарачаць, вярцець, круціць’ < лац. tornāre ‘тачыць на варштаце’ (Голуб-Ліер, 494; Даза, 716–717; ЕСУМ, 5, 683).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)