Ана́ліз. Новае запазычанне з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 76; Курс суч., 163) ана́лиз, дзе з франц. ці лац. (на што ўказвае націск), у якіх з грэч. ἀνάλυσις (Фасмер, 1, 77; Шанскі 1, А, 99). Польск. дала б форму аналіза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арсена́л, Рус., укр. арсена́л. Беларускае слова з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 82), дзе ў канцы XVII ст. з італ. (Шанскі, 1, А, 146) < арабск. Не зусім дакладна сцвярджэнне аб французскай крыніцы беларускага слова (Курс. суч., 166; БелСЭ, 1, 455).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́рыя. З рус. а́рия < іт. aria; у рускай мове з пачатку XVIII ст. (Фасмер, 1, 86). На італьянскую крыніцу беларускага слова ўказваў Булахаў, Курс суч., 170, на рускае пасрэдніцтва — Крукоўскі, Уплыў, 84; Маргаран, ЭИРЯ, 6, 91; Біржакава, 343.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дра́тва ’дратва’ (БРС, Касп., Шат.). Рус. дра́тва, укр. дратва ’тс’. Запазычанне з польск. dratwa, dratew. Слаўскі (1, 161–162) лічыць, што была зах.-слав. форма *draty (< с.-в.-ням. drāt ’тс’); параўн. і чэш. dratev (гл. Махэк₂, 126).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жылі́на ’трама, жэрдка’ (палес., Нар. сл., 223). Рус. гом. жилинка (націск?) ’тонкі прут’. Магчыма, утворана ад наз. жыла суфіксам ‑ін‑а са знач. адзінкавасці (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 208–209). Жыла ў гэтым выпадку ў знач. ’галіны, жэрдкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыраво́ ’дрыгва’ (Сцяшк. МГ). Паводле Талстога (Геогр., 187), верагодна ад жыр (параўн. рус. жирная грязь); іншыя супастаўленні Талстога са словамі сало, маслявина не абавязкова маюць дачыненне, паколькі бел. жыр звычайна абазначае кармленне, а не тлушч. Гл. яшчэ жырны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заразі́ха ’расліна-паразіт Orobanche L.’ Рус., укр. зарази́ха ’тс’. Параўн. польск. zaraza, чэш., славац. záraza ’тс’. Паводле Махэка (Jména rostl., 217), чэш. з польск. Зважаючы на паразітны характар расліны, відаць, вытворны назоўнік з суф. ‑іха ад зараза (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здра́вы ’моцны, дужы’ (красл., Сл. паўн.-зах.). Развіццё значэння, адзначаемае таксама для здаровы (гл.) на бел. глебе ў запазычанага рус. ці ц.-слав. здравый (< ст.-слав. съдравъ), вядомага яшчэ ў ст.-бел. помніках (Булахаў, Прыметнік, 3, 79–80).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Кабе́лец, кобелец ’дыван’ (Нас.). Наяўнасць фанетычнай адзнакі (‑б‑ на месцы ‑в‑, параўн. рус. ковер) і супадзенне з польск. kobielec ’тс’ сведчаць пра запазычанне. Паводле лінгвагеаграфічнага крытэрыю, найбольш верагоднай крыніцай запазычання мог быць польскі перыферыйны дыялект. Параўн. каберац (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падбародак, падбароддзя ’месца паміж барадой і шыяй; падбароддзе’. Агульнаслав.: рус. подборо́док, укр. підборо́док, польск. podbródek, чэш. podbradek, славац. podbradok, серб.-харв. по̀дбрадак, славен. podbrádek, балг. подбрадък. Конфікснае ўтварэнне з прыст. pod‑ і суф. ‑ъk ад borda (гл. барада).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)