сробе́ть сов., разг. збая́цца, спужа́цца, спало́хацца;

он не сробе́л пе́ред враго́м ён не збая́ўся (не спужа́ўся, не спало́хаўся) во́рага.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вонь часц. ’вунь’ (Шат., Янк. III, Жд., 1; З нар. сл.), вон‑дзя ’тс’ (Касп.), воньдзека (Янк. I). Рус. вон, дыял. вонь, укр. он ’вунь, там’. Звязана з ён, яна, яно (Праабражэнскі, 1, 95; Фасмер, 1, 348). Гл. таксама вунь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ракашэ́ды мн. л. ’байкі, балбатня’ (?): “Старыя ракашэды, — думаў ён пра Пракопаву гаворку” (Калюга). Няясна. Улічваючы кантэкст (параўн. рус. ро́ссказни), магчыма прапанаваць дээтымылагізацыю верагоднага *раскашэ́ды (< расказы), параўн. аднак фармальна блізкае ракашэ́ты ’козлы для пілавання дроў’ (Сцяшк. Сл.), тады да рак 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сторч, прысл.

Абл. Старчма, галавою ўніз. [Галіна] ўламалася пад .. [дзедам], і ён паляцеў сторч галавою. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усмакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Упадабаць якую‑н. страву. Ён усмакаваў смажаныя грыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здараве́йшы прил. сравнит. ст.

1. здорове́е, бо́лее здоро́вый;

сяго́ння ён выгляда́е ~шым — сего́дня он вы́глядит здорове́е (бо́лее здоро́вым);

2. сильне́е, кре́пче;

ён ~шы за мяне́ — он сильне́е (кре́пче) меня́;

3. крупне́е;

мой шчупа́к з. за твайго́ — моя́ щу́ка крупне́е твое́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апрэ́гчыся, апрагуся, апражэшся, апражэцца; апражомся, апрашацеся, апрагуцца; зак.

Разм. груб. Сканаць, здохнуць ад чаго‑н. празмернага. Юрка не скажа Акцызніку ні слова, ён яго зусім не чуе, хай той крычыць, аж апражэцца, — ён думае зусім-зусім пра другое. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак., што.

Жуючы, размяць; разжаваць. [Гарбач] успамянуў, што ад учарашняга пачастунку засталося яшчэ трохі цукерак. Ён можа аб’ядацца сёння колькі хоча. Захапіўшыся гэтаю думкаю, ён не перажаваў добра сыру. Сыр стаў у горле. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затрыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Спыніцца, запаволіць ці спыніць свой рух.

З. ля ўвахода.

2. Застацца дзе-н. на які-н. час, пабыць дзе-н. даўжэй, чым трэба або можна.

Там ён затрымаўся з-за хваробы.

З. ў дарозе.

3. Запазніцца, не зрабіць чаго-н. у тэрмін.

З. з адказам.

|| незак. затры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. затры́мка, -і, ДМ -мцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каза́ць, кажу́, ка́жаш, ка́жа; кажы́; незак.

1. што, без дап. і са злуч. «што». Выказваць у вуснай форме думкі, меркаванні; гаварыць.

К. праўду.

Ён кажа, што гэта няпраўда.

2. Абавязваць, загадваць.

Так кажа мой абавязак.

Так кажа мне маё сумленне.

3. безас. (у форме 3 ас. мн.). Ходзяць чуткі, гавораць.

Кажуць, што зіма будзе марозная.

|| наз. каза́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)