служи́ться безл. служы́цца;

как тебе́ там слу́жится? як табе́ там слу́жыцца?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таково́й мест. такі́, гэ́такі;

◊

как таково́й сам па сабе́, як такі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подо́бно нареч., предлог с дат. падо́бна (да каго, да чаго, на каго, на што); (так же, как) такса́ма, як (хто, што); (как) як (хто, што); (словно) ні́бы (хто, што);

подо́бно тому́, как со́лнце освеща́ет зе́млю падо́бна да таго́ (на то́е), як со́нца асвятля́е зямлю́;

поступи́л подо́бно свои́м предше́ственникам зрабі́ў такса́ма, як яго́ папярэ́днікі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а³, часц.

1. Ужыв. як пытальны водгук на зварот або пры перапытванні недачутага. —

Гэй, уставай! — А? Чаго?

2. Ужыв. пры паўторным звароце да каго-н. з мэтай прыцягнуць увагу.

Сынок, а сынок... уставай!

3. Ужыв. ў пачатку рэплікі, якой пачынаецца гутарка, для ўзмацнення выразнасці, пераканаўчасці.

А як нам будзе добра!

А чаму ў вас цёмна?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Парада, павучанне, як паступіць, як зрабіць.

Папрасіць рады.

2. Сумеснае абмеркаванне якіх-н. пытанняў; нарада.

Сямейная р.

3. Народны сход, а таксама савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды ў Беларусі, Украіне, Літве, Польшчы.

Мясцовая р.

Выбарная р.

◊

Рады няма — не хапае сілы, магчымасці справіцца з кім-, чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папусці́цца, -ушчу́ся, -у́сцішся, -у́сціцца; зак.

1. Уступіць у чым-н., адступіць, адмовіцца ад чаго-н.

Тут я не папушчуся: будзе, як рашылі раней.

2. Даць сябе ў крыўду.

Ён не той чалавек, каб п.

3. Дапусціць, дазволіць што-н. (разм.).

Як ты магла п., што яны табе на галаву селі?

|| незак. папуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чуць², прысл. і злуч.

1. прысл. Ледзь, ледзьве.

Стаміўся, што ч. дадому дайшоў.

2. прысл. Зусім нямнога, злёгку.

Ч. больш.

Ч. лепш.

3. злуч. Ужыв. ў даданых часавых сказах у знач.: як толькі, ледзь толькі.

Ч. узыдзе сонца — маці ўжо на нагах.

◊

Чуць-чуць — зусім нямнога.

Чуць што — як толькі што здарыцца, пры ўсякім выпадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гасці́цца несов., безл., разг. гости́ться;

як вам гасці́лася? — как вам гости́лось?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяльмо́ ср. бельмо́;

◊ як б. на во́ку — как бельмо́ на глазу́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агляну́цца сов. огляну́ться;

◊ не паспе́еш а., як... — не успе́ешь огляну́ться, как...

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)