вярблю́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак.; ж.

Аднагадовая расліна сямейства лебядовых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амары́ліс, ‑у, м.

Дэкаратыўная цыбульная расліна сямейства амарылісавых з прыгожымі рознага колеру кветкамі.

[Грэч. amarillis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ара́лія, ‑і, ж.

Хмызняковая расліна з буйнымі лістамі і кветкамі, сабранымі ў мяцёлкі.

[Лац. Aralia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балігало́ў, ‑лову, м.

Двухгадовая травяністая атрутная расліна сямейства парасонавых, якая вызначаецца рэзкім пахам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслён, ‑у, м.

Травяністая або кустовая расліна сямейства паслёнавых. Чорны паслён. Чорнаягадны паслён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каланхо́э, нескл., н.

Трапічная расліна сямейства таўсцянкавых з мясістымі лістамі; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кана́тнік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства мальвавых, са сцябла якой атрымліваюць грубае валакно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́нна, ‑ы, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства каннавых, якая мае чырвоныя вялікія кветкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міну́шкі, ‑шак.

Травяністая шматгадовая або аднагадовая расліна сямейства каменяломнікавых з ярка-жоўтымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбярэ́жнік, ‑у, м.

Спец. Травяністая расліна сямейства чальчаковых, якая расце на вільготным месцах.