практыцы́зм, ‑у, м.
1. Захапленне практычнай дзейнасцю пры недаацэнцы значэння тэорыі.
2. Дзелавы падыход, да чаго‑н., цвярозасць меркаванняў і дзеянняў. — Падлогу трэба памыць халоднай вадой, — сказала дзяўчына і пашкадавала, што няма вядра і анучы. Яраша не здзіўляў яе гаспадарчы практыцызм. Шамякін. // Уменне ўладкоўваць свае справы так, каб атрымаць асабістую выгаду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Моцна спацець; выдзеліць многа поту. — Ты дужа не раскрывайся, — сказаў Мар’ян. — Табе трэба як след прапацець. Васілёнак.
2. Стаць вільготным ад поту; насыціцца потам. Шапка прапацела. Кашуля прапацела.
3. перан. Разм. Патраціць некаторы час на цяжкую работу, справу і пад. Прапацець над чарцяжом дацямна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбэ́шчанасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць разбэшчанага (у 2 знач.); амаральнасць, распушчанасць. Духоўная спустошанасць, маральная разбэшчанасць, як не трэба лепш, сведчылі аб загніванні прыгоннага ладу. Казека. Рэдактар напісаў загад аб звальненні з рэдакцыі Сяргея Росліка за п’янства, за бытавую разбэшчанасць, за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Сабаленка.
2. Уласцівасць разбэшчанага (у 3 знач.); разбалаванасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́спач, ‑ы, ж.
Стан, пачуццё крайняй безнадзейнасці, упадку духу, выкліканы якім‑н. няшчасцем, непрыемнасцю і пад. Ніколі не трэба кідацца ў роспач, а цярпліва і настойліва дамагацца свайго. Асіпенка. [Пятро:] — Рыба сплыла... Увесь улоў. Вось я і крычу ад роспачы! Ваданосаў. — Трэцяя брыгада нашу жняярку забрала! — з роспаччу крыкнула Вольга. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сярпо́к, ‑пка, м.
Памянш.-ласк. да серп. [Сільчанка:] — Не ўсё ж лета, Ніна, мы будзем .. сядзець. Трэба будзе ўзяцца і за касу і за сярпок. Мележ. На дварэ сцямнела. Сярпок месяца заблішчаў на небе, весела заміргалі зоркі. Чарнышэвіч.
•••
Сярпкі Гіпакрата — крывалінейная фігура, абмежаваная дугамі дзвюх акружнасцей, апісаных на трох баках прамавугольнага трохвугольніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уво́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
1. Незак. да увесціся.
2. Уст. Ісці ў царкву з дзіцём на ўводзіны (у 3 знач.). Маладзіцы мелі розныя тэрміны: каму трэба было «уводзіцца» каля сёмухі, каму каля Пятра, каму на каляды, а хто яшчэ і зусім не вытрымаў свой тэрмін. Колас.
3. Зал. да уводзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запазні́цца, ‑пазнюся, ‑познішся, ‑позніцца; зак.
1. З’явіцца, прыбыць пазней, чым трэба; спазніцца. Поезд запазніўся. Пісьмо запазнілася. // Наступіць, пачацца са спазненнем. Вясна запазнілася.
2. Затрымаўшыся, прабыць дзе‑н. да позняй пары. Канец, мусіць, быў бы невясёлы, каб на шчасце дзяўчынкі не напаткаў яе паляўнічы, які запазніўся ў лесе. Васілевіч.
3. з чым, з інф. і без дап. Зацягнуць выкананне чаго‑н., зрабіць што‑н. пазней, чым трэба. Запазніцца з сяўбой. □ У жончыным голасе.. прыкметная трывога — яна запазнілася будзіць мужа. Гартны. — Запрашай гасцей за стол, — падышла да [Андрэя] Марына. — Мы і так запазніліся. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
1. Разважаць, супастаўляючы з’явы рэчаіснасці, думкі і робячы з іх вывады. Лагічна мысліць. Мысліць вобразамі. Навучыць мысліць. □ У камуне за гэтыя гады выраслі новыя людзі, якія зусім інакш мысляць, чым мысліў учарашні селянін-уласнік, селянін — раб свайго ўласнага шкура зямлі. Галавач. [Ермаловіч:] — Вайна ёсць вайна, і трэба адпаведна мысліць. Мірнага жыцця няма, забудзь... Ваша пяцёрка — глыбокае падполле. Навуменка. Уменне мысліць на сцэне — вялікі дар для акцёра, і ён даецца далёка не кожнаму. Сабалеўскі.
2. што. Разм. Уяўляць у мыслях. [Левановіч:] Як ты мысліш сабе гэту праверку? [Гарлахвацкі:] Трэба назначыць аўтарытэтную камісію. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нашэ́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.
1. Гаварыць шэптам што‑н. Алесь бачыў, як у друга заварушыліся вусны і як ён сам сабе нашэптваў словы тае ж песні. Броўка. Іван Іванавіч яхідна ўсміхнуўся і, адвярнуўшыся, пачаў нешта нашэптваць на вуха суседу. Асіпенка.
2. перан. Нагаворваць на каго‑н., пляткарыць. Пісар каму трэба і не трэба нашэптвае, што ў вачах у настаўніка «рэвалюцыя гарыць». Навуменка. Цяпер доктар Салавейчык лічыць сябе чысценькім, а на Івана Іванавіча нашэптвае. Арабей.
3. У павер’ях — гаварыць замовы; чараваць. Нашэптваць на ваду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старажы́тнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць старажытнага (у 1, 2 знач.); даўнасць узнікнення, існавання чаго‑н. Я гляджу цяпер на гэты роў і ў шуме вады чую далёкую старажытнасць. Скрыган. // Вельмі далёкія часы, далёкае мінулае. Сівая старажытнасць. □ Недарэмна казалі ў старажытнасці, калі здаралася бяда, вайна, сварка, бойка: не абышлося без жанчыны! Шамякін. // Старажытны свет, антычнасць. Разам з узвышэннем Канстанцінопаля і падзеннем Рыма канчаецца старажытнасць. Энгельс.
2. звычайна мн. (старажы́тнасці, ‑ей). Помнікі мінулага. Трэба вось што, Васіль Кузьміч: сёння напісаць ці пазваніць, куды трэба, каб спецыяліста прыслалі... Можа [касцёл] гэта старажытнасць якая? Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)