ваўкарэ́зіна, ‑ы, ж.
Разм.
1. Тое, што і ваўкарэз. [Бацька:] — Іншага сабаку-ваўкарэзіну нават спрактыкаванаму воку цяжка адрозніць ад ваўка. Пальчэўскі.
2. Лаянк. Варты толькі на спажыву ваўкам. Хіба ж гэта конь! Гэта ваўкарэзіна, а не конь. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заваля́цца, ‑яецца; зак.
Разм. Праляжаць забытым без выкарыстання; заляжацца. Заваляўся.. мундзірчык у палкавых запасах, з трафеяў, узятых у бойцы пад Баранавічамі. Лынькоў. — Ну, дзе вашы малыя? — запытаў.. [Якаў]. — Тут у мяне пара цукерак завалялася, з горада яшчэ. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гры́ўка, ‑і, ДМ грыўцы; Р мн. грывак; ж.
1. Памянш.-ласк. да грыва.
2. Апушчаная на лоб і падстрыжаная пасма валасоў. Адчувалася, нібы і пад гэтай меднай грыўкай, гулліва навісаўшай на лоб, калышуцца цьмяныя думкі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адглянцава́цца, ‑глянцуюся, ‑глянцуешся, ‑глянцуецца; зак.
Набыць глянец, стаць выглянцаваным, адпаліраваным. Яна [дарога] так адглянцавалася аўтамабільнымі шынамі, што калі глядзіш на яе седзячы на пярэднім сядзенні, дык, здаецца, гэта і дарога не дарога, а роўная, як струнка, рака. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выпарэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выпарвацца — выпарыцца (у 1 знач.).
2. звычайна мн. (выпарэ́нні, ‑яў). Газападобнае рэчыва, якое ўтварылася ў выніку выпарвання чаго‑н. Валотныя выпарэнні. □ Пахла дымам, смоллю, настоенымі густымі выпарэннямі сасновага бору. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяршы́ня, ‑і, ж.
1. Самы высокі пункт, верхняя частка чаго‑н. Узысці на вяршыню гары. Вяршыні дубоў. □ Празрыста зялёнымі рабіліся вяршыні бяроз у блізкім парку. Лынькоў.
2. перан. Вышэйшая ступень чаго‑н. Вяршыня творчасці пісьменніка. Вяршыня славы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аспіранту́ра, ‑ы, ж.
Сістэма падрыхтоўкі пры вышэйшых навучальных установах або навукова-даследчых інстытутах прафесарска-выкладчыцкіх і навуковых кадраў. [Люба:] — Сур’ёзная, ну і разумная, нічога не скажаш, прафесар раіў ёй [Веры] у аспірантуру падавацца пасля інстытута. Лынькоў. // Дзейнасць, вучоба аспіранта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павысо́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Паказацца адкуль‑н., высунуцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Вадзіцелі павысоўваліся з кабін, сям-там выйшлі з машын пасажыры. Лынькоў. З-пад шынялёў, з-пад коўдраў павысоўваліся, паўзнімаліся галовы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падрамантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Разм. Зрабіць невялікі рамонт; паправіць крыху. Хадзіў [Алёшка] па шкляроў, па водаправодчыкаў — трэба было падправіць адно, пад рамантаваць другое. Лынькоў. Дом за апошнія гады падрамантавалі, павесілі ацынкаваныя вадасцёкавыя трубы, новыя, бліскучыя. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кусто́ўе, ‑я, н., зб.
Разм. Кусты (у 1 знач.). Дазодзілася [Мірону Іванавічу] па начы лазіць з хлопцамі па кустоўю, па росным жыце, наладжваць засады на дарогах. Лынькоў. Наперадзе, мусіць, у лагчынцы, зашарэла нейкае кустоўе — лаза ці які хмызняк. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)