сапе́рнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Дамагаючыся адной і той жа мэты, спаборнічаць з кім-, чым-н., імкнуцца перамагчы.

С. у ведах.

|| наз. сапе́рніцтва, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заціка́віцца, -ка́ўлюся, -ка́вішся, -ка́віцца; зак., кім-чым.

Праявіць, адчуць цікавасць да каго-, чаго-н.

З. музыкай.

|| незак. заціка́ўлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. заціка́ўленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зжа́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; -лься; зак., над кім-чым.

Праявіўшы, адчуўшы жаласць, зрабіць што-н. патрэбнае, прыемнае для каго-, чаго-н., злітавацца.

З. над небаракам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зню́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Пазнаць адзін аднаго па нюху.

Сабакі знюхаліся.

2. перан., з кім. Уступіць у тайную змову, блізкія адносіны (разм., неадабр.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагляда́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая наглядае за кім-, чым-н.

Ваенны н.

|| ж. нагляда́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. нагляда́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несумяшча́льны, -ая, -ае.

Такі, які не можа існаваць побач, сумесна, адначасова з кім-, чым-н.

Несумяшчальныя паняцці.

Несумяшчальныя характары.

|| наз. несумяшча́льнасць, -і, ж.

Псіхалагічная н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каму.

1. Спяваць, уторачы каму-, чаму-н.

П. басам.

2. перан. Згаджацца з кім-н. з карыслівых меркаванняў (разм., неадабр.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шушу́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., з кім і без дап. (разм.).

Шаптацца, гаварыць адзін з адным па сакрэце.

Ш. ў кутку.

|| наз. шушу́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наслади́ться (кем, чем) наце́шыцца (кім, чым); атрыма́ць асало́ду (уце́ху) (ад каго, чаго); см. наслажда́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натоскова́ться сов., разг. (по кому, чему, о ком, чём) насумава́цца (па кім, чым), зну́дзіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)