кра́жа, ‑ы, ж.

Тое, што і крадзеж. Злавіць на кражы. □ Узяць што-небудзь у лесе або ў пана ў нас на вёсцы кражай не лічылася. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэп, крэпу, м.

1. Шаўковая або шарсцяная тканіна з шурпатай паверхняй, вытканай асобым чынам.

2. Празрыстая гафрыраваная тканіна чорнага колеру, а таксама жалобная павязка з яе.

[Фр. crêpe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імабілізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Стварыць (ствараць) нерухомасць (спакой) пашкоджанай ці хворай частцы цела, каб пазбегнуць паўторнага пашкоджання або з лячэбнай мэтай.

[Ад лац. immobilis — нерухомы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каза́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Жонка або дачка казака ​1 (у 2 знач.).

2. Жан. да казак ​1 (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кана́т, ‑а, М ‑наце, м.

Тоўстая моцная вяроўка з валакна або дроту. Сталёвы канат. Якарны канат. □ Вецер гудзеў, бы шалёны, нацягваючы струнамі канаты абедзвюх мачтаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Разм. Гнойная або запалёная ранка; язва, струп. [Васілька:] — Вы, дзядзя, ёдам памажаце больку, тады яна і загоіцца. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маэ́стра, нескл., м.

1. Ганаровая назва выдатнага кампазітара, музыканта або іншай творчай асобы.

2. Званне, якое прысвойваецца за мяжой выдатным шахматыстам. // Асоба, якая носіць гэта званне.

[Іт. maestro — настаўнік, майстар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медэля́нскі, ‑ая, ‑ае.

У выразах: медэлянскія сабакі або медэлянская парода сабак — парода буйных паляўнічых сабак, якія паходзяць з паўночнай Італіі і выкарыстоўваюцца для палявання на мядзведзяў.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

металакера́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Матэрыял або вырабы, атрыманыя з металічнага парашку шляхам прасавання пад ціскам і спякання пры высокай тэмпературы; атрыманне вырабаў такім шляхам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзіва́нна, ‑ы, ж.

Адна- і двухгадовая травяністая расліна сямейства залознікавых з жоўтымі, чырвонымі або белымі кветкамі, сабранымі ў колас; скарыстоўваецца ў медыцыне. Дзіванна вялікая. Дзіванна чорная.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)