грыгарыя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з новай сістэмай летазлічэння, якую ўвёў у 1582 г. папа Грыгорый XIII замест юліянскай сістэмы, або т. зв. старога стылю. Грыгарыянскі каляндар.

[Лац. Gregorianus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэ́йдэр, ‑а, м.

1. Прычапная або самаходная землярыйная машына з адвалам для выраўноўвання палатна грунтавой дарогі, планіроўкі адхонаў, пракладкі канаў і пад.

2. Разм. Грэйдэрная дарога.

[Англ. grader.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даза́тар, ‑а, м.

Прыстасаванне для аўтаматычнага адмервання або адважвання сыпкіх, вадкіх, газападобных рэчываў. З шумам сыпаўся ў дазатары шчэбень і пясок, паплёсквала вада, шамацеў цэмент. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

банкру́цтва, ‑а, н.

1. Страта даўгавой плацежаздольнасці ў выніку разарэння даўжніка.

2. перан. Правал у ідэйнай, палітычнай дзейнасці якой‑н. асобы або арганізацыі. Банкруцтва палітыкі агрэсараў.

[Ад фр. banqueroute.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бісі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што і без дап.

Паўтарыць (паўтараць) або выканаць (выконваць) звыш праграмы які‑н. твор па жаданню публікі. Бісіраваць песню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біткі́, ‑оў; адз. біток, ‑тка, м.

Круглыя катлеты з адбіўнога або сечанага мяса. У сталоўцы .. [Пятро] выпіў шклянку чырвонага віна і закусіў халаднавата-цвёрдымі біткамі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарадавы́, ‑ога, м.

Ніжні чын гарадской паліцыі ў царскай Расіі. Па дарозе [Лабановічу] папалася некалькі будак, пунктаў паліцэйскай варты, каля якіх звычайна стаялі або тупалі гарадавыя. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адстраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. каго. Забіць (з прамысловай або якой‑н. іншай мэтай) на паляванні пэўную колькасць якой‑н. дзічыны.

2. Скончыць, перастаць страляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апра́ўка, ‑і, ДМ ‑раўцы; Р мн. ‑равак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аправіць.

2. Спец. Прыстасаванне для замацавання на металарэзных станках інструменту або дэталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арбі́тр, ‑а, м.

Суддзя, пасрэднік у прымірэнчым або трацейскім вырашэнні спрэчак; трацейскі суддзя. У гэтых спрэчках Лемяшэвіч выступаў у ролі арбітра. Шамякін. // Суддзя ў спартыўных спаборніцтвах.

[Лац. arbiter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)