часі́на, ‑ы, ж.

1. Час, пара, момант. Хвала табе, слаўная часіна наваселля, часіна спадзяванняў і мар!.. Мележ. Настала часіна, калі кожнаму захацелася пабыць з самім сабою. Скрыган.

2. Высок. Прамежак часу, які вызначаецца чым‑н. важным, адметным. Я рад, што нарадзіўся ў бурлівую часіну грамадзянскай вайны і рэвалюцыі. Грамовіч. Светлай прыждалі часіны. Пілы, сякеры бяры, На папялішчах-руінах Новыя ўстануць муры. А. Александровіч.

3. Кароткі адрэзак часу. [Стары] падумаў нават, што няблага было б прылегчы на часіну адпачыць... Брыль. Пагуляць — смела адкладай, а зрабіць — і на часіну не адкладай. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыр, ‑ы, ж.

1. Шырыня, вялікія памеры ў шырыню. Крок у шыр, два крокі ўдоўж — усяе хады. Дзяргай. За лясамі, за іх палякамі — Ветраны, на ўсю шыр, прагон. Камейша.

2. Шырокая прастора. Не абняць, не змерыць вокам Шыр палёў і неба сінь. Хведаровіч. Прылад нямала змайстравана, Якімі вымеран сусвет: Зямная шыр, глыб акіяна, Шляхі да зор і да планет. Непачаловіч. Слава ж табе, маладая дзяржава, Слава на ўсю неабдымную шыр. Глебка.

3. Тое, што і шырыня (у 3 знач.). Разгарні ты, люд рабочы, Сілу, волю ва ўсю шыр. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зада́ть сов., в разн. знач. зада́ць, даць;

зада́ть уро́к зада́ць (даць) уро́к;

зада́ть ко́рму зада́ць (даць) ко́рму;

зада́ть хлопо́т разг. зада́ць (даць) кло́пату;

зада́ть бал зада́ць (даць) баль;

я тебе́ зада́м разг. я табе́ дам;

зада́ть тон зада́ць тон;

зада́ть жа́ру даць ды́хту;

зада́ть пе́рцу даць пе́рцу;

зада́ть лататы́ (стрекача́, тя́гу) зада́ць дра́ла;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но́мер в разн. знач. ну́мар, -ра м.;

но́мер облига́ции ну́мар абліга́цыі;

февра́льский но́мер журна́ла лю́таўскі ну́мар часо́піса;

снять но́мер в гости́нице зняць ну́мар у гасці́ніцы;

но́мер оруди́йного расчёта ну́мар гарма́тнага разлі́ку;

со́льный но́мер со́льны ну́мар;

вы́кинуть но́мер адпалі́ць шту́ку;

э́тот но́мер не пройдёт гэ́ты ну́мар не вы́йдзе, гэ́та (вам, табе́) не ўда́сца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пачу́цца сов.

1. послы́шаться, разда́ться;

удалечыні́ пачу́ліся стрэ́лы — вдали́ послы́шались (раздали́сь) вы́стрелы;

2. безл. послы́шаться, почу́диться, показа́ться;

ды табе́ гэ́та про́ста пачу́лася — да тебе́ э́то про́сто почу́дилось (показа́лось);

3. разг. почу́вствоваться;

пачу́ўся пах бэ́зу — почу́вствовался за́пах сире́ни;

4. разг. почу́вствовать себя́;

п. ў гасця́х, як до́ма — почу́вствовать себя́ в гостя́х, как до́ма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ба́чыць (з XVI ст.; Нас. гіст.), укр. ба́чити (з XVI ст.; Цімчанка), рус. дыял. ба́чить (рус. слова засведчана з пач. XVII ст. і запазычана з укр. мовы; Праабражэнскі, 1, 20; Шанскі, 1, Б, 61). Запазычанне з польск. baczyć ’тс’ (а гэта пераразлажэннем з *obačiti: *ob‑ačiti*o‑bačiti > bačiti, дзе ač‑, ak‑ да і.-е. кораня, што і ў слове *oko ’вока’). Гл. Ільінскі, PF, 11, 183; Бернекер, Зб. Ягічу, 598–599; Бернекер, 24; Траўтман, 4; Ваян, RÉS, 22, 7; Слаўскі, 1, 24; Фасмер, 1, 138. Іначай, але непераканаўча, Брукнер, 10 (ад польск. baka ’вока’). Неверагодна Мацэнаўэр, LF, 7, 4 (запазычанне з тур. bakmak ’бачыць’); Махэк, SP (Brno), 2, 1953; 135; SP (Brno), 4, 1955, 32 (сувязь з польскім opatrzyć, славац. páčiť). Таксама вельмі няпэўнай з’яўляецца этымалогія Лера–Сплавінскага, JP, 26, 166–170 (= Studia, 195–198) аб паходжанні польск. слова ад выклічніка ба! Памыляўся Лорэнц, Pomor., 1, 13, які лічыў bačiti прасл. словам. Факт усх.-слав. запазычання з польскай мовы на аснове дадзеных помнікаў добра асвятліў Лер-Сплавінскі (там жа). Гл. яшчэ Кюнэ, Poln., 42; Трубачоў, Этимология 1965, 44–47. Сюды, мабыць, адносіцца і бачыць ’не дагаджаць’ (Яўс.: Чым я табе бачу, што ты ны мяне так узьеўся?), але развіццё семантыкі растлумачыць цяжка. Да ба́чыць адносяцца і ба́чны, ба́члівы і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зале́жаць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., ад каго-чаго.

1. Быць падпарадкаваным чыёй‑н. уладзе, волі. — Вучыцца трэба, Лявон.. — Каб усё ад мяне аднаго залежала, я не ламаў бы галавы. Чарнышэвіч. Табе, па-мойму, не варта сварыцца са мною. Бо залежу ўсё-такі не я ад цябе.., — ужо з пагрозаю сказаў Кашын. Карпаў.

2. Быць абумоўленым якімі‑н. абставінамі, прычынамі; з’яўляцца вынікам чаго‑н. [Вялічку] штосьці рупіла, быццам ён стараўся і ўспомніць тое важнае, ад чаго залежаў яго лёс. Чорны. Ад .. разведкі залежала вельмі многае. Кулакоўскі.

3. Быць звязаным падпарадкавальнай сувяззю з галоўным словам ці сказам. Прыметнік залежыць ад назоўніка. Даданы сказ залежыць ад галоўнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абяздо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абяздоліць.

2. у знач. прым. Няшчасны, прыгнечаны; пазбаўлены самага неабходнага. Расказваючы гісторыю аднаго з курганоў, Янка Купала малюе вобраз музыкі-гусляра, абаронцы інтарэсаў прыгнечаных і абяздоленых людзей. Шкраба. [Пятрусь:] — Я расказаў табе вельмі не многа з таго, што займала мае думы. Самыя звычайныя рэчы: што ёсць раскоша і беднасць, сіла і бяспраўнасць і што ў той спрадвечная барацьбе класаў ёсць адна найвышэйшая мара: здабыць шчасце для абяздоленага чалавека. Скрыган. / у знач. наз. абяздо́лены, ‑ага, м.; абяздо́леная, ‑ай, ж. Усе сустрэчныя, думалася, пазіраюць на яе [Жарынку], як на няшчасную, абяздоленую. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацані́ць, ацаню, ацэніш, ацаніць; зак., каго-што.

1. Назначыць цану чаму‑н.; вызначыць вартасць чаго‑н. [Несцяровіч краўцу:] — Ацэнім тваю хату і за яе табе будаўніцтва сплаціць. Чорны.

2. перан. Даць ацэнку каму‑, чаму‑н., выказаць сваю думку пра што‑н., вызначыць ролю, характар каго‑, чаго‑н. — Смутак, напрыклад, можа мець апраўданне, што для таго ён, каб пасля яго больш ацаніць радасць. Чорны. Арон хутка ацаніў становішча. Мурашка. // Прызнаць станоўчыя якасці, каштоўнасць і пад. каго‑, чаго‑н. Не! Ніхто, толькі яна [пані] сама сябе можа ацаніць. Бядуля. Свет не бачыў падобнай мастацкай рукі: хай ацэняць цудоўны кілім мастакі... Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспрыя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каму-чаму.

1. Стварыць спрыяльныя ўмовы для паспяховага здзяйснення чаго‑н. Хоць раней і думкі не было ніколі шукаць яго [дзядзьку], дык цяпер выпадак паспрыяў гэтаму спатканню. Чорны. Халодны асенні дождж і вецер не вельмі паспрыялі адпачынку пасля тыдня напружанай працы. Паслядовіч. Сам факт паездкі на цаліну зробіць карысны ўплыў на калгаснікаў, паспрыяе ўзмацненню працоўнай актыўнасць. Дуброўскі.

2. Добразычліва аднесціся да каго‑, чаго‑н., паспагадаць каму‑, чаму‑н.; дапамагчы. [Патапчык:] — Я да цябе па-добраму прыйшоў. Сябравалі мы з табой у маладосці, у суседстве жывём, як людзі. Таму і хачу паспрыяць табе, паставіць цябе на ногі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)