самалёта...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да самалётаў, напр.: самалётабудаўнік, самалётарамонтны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ...

Прыстаўка, якая ўтварае дзеясловы і назоўнікі са знач. паўторнасці або процілегласці, напр.: рэарганізаваць, рээвакуіраваць, рэканструкцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

многа... (а таксама мнага...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. многа, напр.: многавяковы, многазямельны, многамільённы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мякка...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. мяккі, напр.: мяккападнябенны, мяккатканы, мяккаскуры, мяккашэрсны, мяккаачэрчаны, мяккадзейны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мяса... і мяса-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: мяса, мясны, напр.: мясапрадукты, мяса-малочны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паміна́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кніжачка са спісам для памінання.

Занесці ў п. каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасля..., прыстаўка.

Утварае прыметнікі са знач.: які адбываецца, надыходзіць пасля чаго-н., напр.: пасляабедзенны, пасляродавы, пасляледавіковы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пунсова-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. з пунсовым адценнем, напр.: пунсова-ружовы, пунсова-чырвоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пясча́нік, -у, мн. -і, -аў, м.

Асадкавая горная парода са спрасаванага пяску.

|| прым. пясча́нікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тоўста... (а таксама таўста...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. тоўсты, напр.: тоўстагаловы, тоўстасцябловы, тоўставалакністы.