Пры́таска ’церассядзёлак’ (астрав., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з прыто́сак ’канец атосы ў выглядзе кальца’ (з *пры‑атосак). Параўн. прыато́снік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пча́йка, варыянты пінетка, шайка, чайка ’страказа’ (брагін., Нар. словатв.; ЛА, 1). Няясна; параўн. пшчшіка ’пчала’ (воран., Шатал.). Гл. таксама псайка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́рус ’бузіна, Sambucus nigra L.’ (докш., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, у выніку пераносу назвы з лац. pirus ’грушавае дрэва, груша’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расшышэ́ць ’разбагацець і заганарыцца’ (лаг., Гіл.), ратшышэ́ць ’распусціцца’ (віл., Нар. сл.), ’раздурэцца’ (леп., ЖНС). Няясна; параўн. шы́шланне ’маёмасць’ (Касп.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Скімяніцца, скі́мынытыся ‘скнарнічаць’ (кобр., ЖНС, Ск. нар. мовы). Няясна, магчыма, звязана з *скеміць ‘ціснуць’, гл. скем. Параўн. таксама скемены (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тало́начка ’драўляная лыжачка’ (Сл. рэг. лекс.). Няясна; магчыма, звязана з польск. talon ’парожак у смычка’ (да лац. tālea ’палачка, дубец’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тасува́цца ’соўгацца (між людзей)’ (мазыр., ГЧ). Няясна, магчыма, новае ўтварэнне ад тусоўка, тусавацца (гл.) або да тасаваць1, 2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́нцік: гульня ў трэнцік (завостраны колік) або ў ножык (жлоб., БНТ, Гульні). Няясна, магчыма, ад прэ́нцік ‘завостраная палачка’, гл. прэнт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туна́йка ‘печыва з макам’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, ад ід. tun, ton ‘рабіць, чыніць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 808).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туро́міна — у каляднай песні: Го‑го‑го, каза … Не хади, каза, / Па туром, туром /Па туромини (рагач., Рам. 8). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)