Праяты́рыць ’прайграць грошы’ (Нас.). Магчыма, слова ўтворана на беларускай глебе ад польск. tyrać, terać ’губіць, знішчаць; траціць (час, годы і да т. п.)’ з дапамогай прыставак пра- і а‑ (гл. a2) з інтэрвакальным ‑j‑. Няясна, ці адносіцца сюды ж рус. паўн. проты́рить, проты́ркаць ’прагуляць, прамантачыць’. Магчыма, апошняе да ты́ркаць, то́ркаць. Хутчэй за ўсё, да гукапераймальнага тырр, параўн.: грошы тырръ, и покацились (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытаро́мны (прыторо́мный), прыторо́нный ’стромкі, круты (бераг)’ (лун., Шатал.; ЛА, 2), сюды ж перан. прытаро́мны ’страшны, жудасны’, прытаро́мна, прыстаро́мно ’жудасна, жахліва, страшна’ (Скарбы). Няясна. Магчыма, з *прытаропны, параўн. таро́пно ’страшна’ (Скарбы), гл.; параўн. рус. о́торопь ’жах’. Магчыма, адпавядае стараж.-рус. притранъ ’страшны, жахлівы’ (адносна апошняга гл. ESJSt, 12, 719: pritranьnъ), што звязваецца з церці (гл.). Гл. таксама Даніловіч, Бел. дыял. фраз., 200–201.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́галка ’грэбля праз балота’ (Жд., 2). Няясна. Магчыма, ад ву́гал ’частка сушы, якая вуглом уразаецца ў балоцістае месца або сенажаць’ (Яшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуцо́вае дрэ́ва ’дрэва, якому робяць прышчэпліванне’ (Жд., 1). Няясна, магчыма, з *авацо́вае дрэва < польск. drzewo owocowe ’фруктовае дрэва’ (Лабко, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́балачыць ’павыходзіць, з’явіцца’ (Сцяшк.). Няясна, магчыма, да валачыць ’цягнуць’ з распадабненнем в, б (гл.). Параўн. таксама рус. вы́болочься ’выскачыць (са скуры)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выпрага́цца ’высмажвацца, спальвацца; выбівацца з сіл’ (Нас.). Гл. пражыць. Сюды ж, магчыма, і вы́прагчыся ’здохнуць’ (Шатал.), г. зн. ’страціць апошнія сілы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вышако́міцца ’ганарыцца, лічыць сябе вышэйшым за другіх’ (Бяльк.). Магчыма, ад прысл. *вышаком хадзіць, *вышаком насіць галаву, але гэта няпэўна. Гл. высокі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́йсаць ’бегаць’ (БРС), гайса́ць, гаса́ць, го́цаць, гаца́ць (гл. Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах., Жд. I, Нас., Шат.). Магчыма, гукапераймальнага (выклічнікавага) паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гол ’гол’ (БРС). Рус. гол, укр. гол. Запазычанне (магчыма, праз рус. мову) з англ. goal ’тс’. Параўн. Шанскі, 1, Г, 116.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намелькава́цца ’наканаваць’: Як яму намелкуецца на енку з раджэння, так і будзя (карм., Мат. Гом.). Няясна, магчыма, дэфармаванае памяркуецца, гл. меркаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)