несканчо́ны, ‑ая, ‑ае.
Надзвычай доўгі; працяглы, бясконцы. Несканчонымі калонамі ішлі на фронт рэзервісты, добраахвотнікі. Мыслівец. За годам год — стагоддзі прамінулі, як хвалі несканчонае ракі. А. Вольскі. // Які не спыняецца; пастаянны. Апрача завывання ветру ў голым голлі ды несканчонага шуму дажджу, .. [чалавек] нічога не пачуў. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неўладкава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Не прыведзены да ладу; неўпарадкаваны. Неўладкаваная гаспадарка. Неўладкаваныя справы.
2. Не забяспечаны ўсім неабходным. Жыве.. [Дзямковіч] у чужой хаце, у маленькім пакойчыку, жыццё неўладкаванае, як у халасцяка. Палтаран. Вучылішча было маладое, працавала толькі другі год, і майстэрні пакуль былі неўладкаваны. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пале́гчаць, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і палягчэць. За год каса нібы высахла, палегчала. Карпюк. Цяпер шашу з двух бакоў абступаў лес. На дарозе быў халадок, і Раі палегчала. Арабей. Хочацца піць. Каўтнеш глыток-другі вады з пляшкі — палегчае, але потым — зноў смага. Каршукоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., звычайна з інф.
Здолець, змагчы што‑н. зрабіць, ажыццявіць. Ваганаў так сумеў паставіць свае гарматы і так спрытна мяняў іх месцы, што агонь праціўніка не рабіў ніяка[й] шкоды. Колас. Праз год, глядзіш, сумеў пабудаваць Бярвенца ў бярвенца хату. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяплі́ца, ‑ы, ж.
Цёплае памяшканне з празрыстым дахам і сценамі для вырошчвання круглы год агародніны, кветак, пладоў і пад. або для зімоўкі паўднёвых раслін. Штучныя крыніцы святла даюць магчымасць вырошчваць гародніну ў цяпліцах узімку. «Беларусь». Пад шклянымі дахамі цяпліц цяпер вырошчваецца шмат буракоў, салаты. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́ншавы, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да чыншу. Чыншавы падатак. □ Пан Адам Выбіцкі яшчэ шэсць год назад ледзь не паміраў з голаду разам з бацькамі. Быў ён з чыншавай шляхты, жыў, як большасць такіх, земляробствам. Але стаў на гаспадарку ў няшчасны час. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Капава́ць 1 ’цяміць, кумекаць’ (стаўбц., Нар. сл.; смарг. Сцяш. Сл.; зэльв. Жыв. сл.), капавіты ’разумны, кемлівы’ (Сцяшк.). Паводле геаграфічнага пашырэння — паланізм (< kapować ’тс’, ’падглядваць, віжаваць, сачыць’, якое узыходзіць да лац. caput ’галава’).
Капава́ць 2 ’складаць у копы’ (браг., Мат. Гом.), капнаваць, напіць ’тс’ (там жа). Да напаі. Сюды ж і капавішча ’месца, дзе ставяць капу сена’ (слаўг., Яшк.).
Капава́ць 3 ’мець або пражыць 60 год’ (смарг. Сл. паўн.-зах.). Да капах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прадаля́ты (мн. л. продоляты) ’затрымка; зацяжка’ (Нас.). Няясна. Паводле заўвагі Насовіча (там жа), запазычана з польскай мовы. Відаць, з do lata ’да лета’, пры атрыманні пазыкі “да лета”, да будучага ўраджаю. Гл. пра; значэнне ’адгадванне на будучы час’ таксама ў упрадаяяты (впродоляты) ’тс’ (Нас.). Цвяткоў (Запіскі, 53) лічыць слова паланізмам, але адзначае, што ў польскай мове яму няма адпаведніка. Ён выводзіць яго з польск. lato ’лета; год’ і прыставак (прыназоўнікаў) праўда‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
го́дны, ‑ая, ‑ае; ‑дзён, ‑дна.
Прыгодны, патрэбны для якіх‑н. мэт. Годны для выкарыстання. □ Рыгору збылося дзесяць год; ён вырас і стаў годзен у пастухі. Гартны. // Варты каго‑, чаго‑н. І сыны адказ трымалі Перад бацькам родным, А стараўся з іх быць кожны Свайго бацькі годным. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даі́ць, даю, доіш, доіць; заг. даі; незак., каго.
1. Выцэджваць малако з вымя. Мы зачыняліся ў хляве, я трымаў лямпу, а мама даіла карову. Брыль.
2. перан. Разм. Бессаромна вымагаць, браць сабе чые‑н. сродкі. [У Кацярыны] кватэра свая, і, як ні кажы, не першы год доіць буфет. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)