плані́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Разм. уст. Доля, лёс. Клопікаў зноў з’явіўся быў на родных гарызонтах, але, як сам гаварыў ён, яго ўласная планіда пакацілася ўніз. Лынькоў.
2. Тое, што і планета (у 1 знач.). — Усё з зямлі жыве. Усё за яе трымаецца, і лішні ты чалавек на зямлі, калі не маеш свайго ўласнага месца на ёй, ці калі, скажам, цесна табе на такой вялікай планідзе. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́ха, ‑і, ДМ пласе, ж.
1. Палавіна расколатага ўздоўж бервяна; плашка. Партызаны валілі асіннік і ельнік, калолі яго на доўгія плахі. Грахоўскі.
2. Вялікая калода, на якой даўней адсякалі галаву прыгаворанаму да пакарання смерцю, а таксама памост, на якім адбывалася пакаранне. І за мяне кладзе пры ўсім народзе На плаху Сценька Разін галаву. Грахоўскі. Земан выпадкова Глянуў на падворак і замёр ад жаху: Там ужо камусьці рыхтавалі плаху. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаласка́ць, ‑палашчу, ‑палошчаш, ‑палошча; зак., каго-што.
1. Апаласнуць, выпаласкаць. Бабка паставіла дайнічку на лаву, зняла з паліцы гладыш, папаласкала і накрыла цадзілкай. Каліна. Гаспадар яго на гэты раз заўважыў, што зусім непадалёк ад недакурка стаіць эмаліраваная для гэтага пасудзіна, якую я надоечы старанна вадою памыла, папаласкала. Грамовіч. Цёплы дождж папаласкаў сады і вецці-космы таполяў,.. і трава на вачах прыкметна шуганула ўгару. Даніленка.
2. Паласкаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Вокладка з кардону, скуры і пад. для захоўвання папер, малюнкаў і пад. Галоўны інжынер уважліва праглядаў паперы ў папцы, што ляжала ў яго на каленях. Карпаў. Адзін з.. [харыстаў] — той, што выконваў абавязкі бібліятэкара, — застаўся збіраць папкі з нотамі. Мехаў. // Від партфеля (звычайна без ручак). Хадзіў.. [выкладчык] у капелюшы, заўсёды пры гальштуку, насіў з сабой не партфель,.. а жоўтую папку. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго, чым і без дап.
Выказваць дакор, нездавальненне чым‑н., дакараць каго‑н. — Ты б, Макар, хоць бы ў святы дзень крыху ласкавейшым быў, — папракае яго цётка. Жычка. — Я паступаю на работу, — Міця стараецца гаварыць спакойна. — Хопіць папракаць мяне хлебам. Навуменка. // Абвінавачваць у чым‑н., асуджаць за што‑н. [Калатухін:] Я прашу, капітан, абдумана выбіраць словы! Хто дрыжыць, каго вы папракаеце ў трусасці?!.. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Месца на службе, звязанае з выкананнем пэўных абавязкаў. Пасада старшыні. □ Ад злосці больш яшчэ чарнее [ляснічы], З астатніх слоў Міхася лае, З пасады выгнаць пагражае. Колас. Бацька працаваў падзённа на чыгунцы, пасля яго прынялі на штатную пасаду рамонтным рабочым пад Магілёвам. С. Александровіч.
2. Уст. Сядзіба. На горцы ціхай, невысокай, Каля засценка недалёка, У бок дарогі, ў глыбі сада Стаяла панская пасада. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўзу́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які поўзае, перамяшчаецца шляхам поўзання. Паўзучыя гады.
2. Які сцелецца па зямлі або чапляецца за што‑н. (пра расліны). Паўзучы мох. Паўзучы гарошак. □ Жоўтыя ад іржы рэйкі абвіла паўзучая бярозка. Хомчанка.
3. Які павольна распаўсюджваецца, сцелецца (пра дым, туман і пад.). [Немцы] збіраліся на рубяжы амаль непрыкметна, бо поблізу яго слаўся белы паўзучы дым. Мележ.
4. Які рухаецца суцэльнай масай (пра льды). Паўзучыя льды.
•••
Паўзучы эмпірызм гл. эмпірызм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́шпарт, ‑а, М ‑рце; мн. пашпарты, ‑оў; м.
1. Дакумент устаноўленага ўзору, які сведчыць асобу яго ўладальніка. Савецкі пашпарт. Замежны пашпарт. Атрымаць пашпарт.
2. Пасведчанне з асноўнымі звесткамі пра якое‑н. абсталяванне, машыну, прадмет хатняга ўжытку і пад. Пашпарт станка. // Рэгістрацыйнае пасведчанне на кожную адзінку транспарту. Пашпарт веласіпеда. Тэхнічны пашпарт аўтамабіля. // Спец. Запіс з рэгістрацыяй якіх‑н. фактаў, дакладных звестак.
•••
Воўчы пашпарт — тое, што і воўчы білет (гл. білет).
[Фр. passeport.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па-за, прыназ. з Т.
Спалучэнне з прыназоўнікам «па-за» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца для абазначэння месцазнаходжання, руху або дзеяння за чым‑н., па той бок чаго‑н. І раптам адчуў сябе Ігнась адрэзаным, асобным ад усяго, як бы ў другім свеце, на другой зямлі; усё стала як бы па-за яго істотаю. Чорны. Па-за садкамі, па-за хлявамі, пазавуголлю, гародамі краліся адзін за адным папацёмку ўчатырох, як ваўкі. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
склада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да скласціся (1–5 знач.).
2. Мець у сваім складзе каго‑, што‑н., быць складзеным з каго‑, чаго‑н. Ёсць важныя дзве часціны, з якіх складаецца жыццё і яго глыбокі сэнс і хараство — чалавек і прырода. Колас. Складаўся гэты тэатр з аднаго чалавека, скрыначкі і дзесяткаў двух цвыркуноў. Маўр. Няхітры гарнітур [Трахіма] складаецца са зрэбнай кашулі і шарачковых портак. Крапіва.
3. Зал. да складаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)