выратава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для выратавання, садзейнічае выратаванню. Выратавальны круг. Выратавальная куртка. Выратавальныя прыёмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гада́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для гадання; такі, па якім гадаюць. Гадальная кніга. Гадальныя карты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абпа́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для абпальвання, які служыць для апрацоўкі агнём, тэмпературай. Абпальныя печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкла́дачны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, прызначаецца для падкладкі (у 1 знач.). Падкладачная тканіна. Падкладачныя скуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набру́шнік, ‑а, м.

Павязка, накладка на жывот, якая служыць для цяпла або аховы ад удараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нага́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нагару. // Які служыць для знімання нагару. Нагарныя шчыпцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капітэ́ль, ‑і, ж.

Верхняя частка архітэктурнай калоны або пілястры, якая служыць непасрэдным пераходам да перакрыцця.

[Ад лац. capitellum — галоўка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пальча́ткавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пальчатак; які служыць для вырабу пальчатак. Пальчаткавы цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразбіра́льнік, ‑а, м.

Спец. Рэзервуар, які служыць для збірання пары і размеркавання яе па трубаправодах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагляда́льны, ‑ая, ‑ае.

Які праглядаюць перад выпускам. Праглядальны спектакль. // Які служыць для прагляду. Праглядальная зала.