пнеўматы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пнеўматыкі (у 1 знач.).
2. Які прыводзіцца ў рух пры дапамозе сціснутага паветра. Грукаталі маторы экскаватараў і бульдозераў, рыпелі тросы пад’ёмных кранаў, разносіўся перастук пнеўматычных малаткоў. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ратыфіка́цыя, ‑і, ж.
Зацвярджэнне вышэйшым органам дзяржаўнай улады міжнароднага дагавору, заключанага прадстаўніком улады; канчатковае зацвярджэнне міжнароднага пагаднення. Назіраючы ажыўлены рух навокал парламента, мы ўспомнілі, што сёння адбываюцца дэбаты па ратыфікацыі так званых парыжскіх пагадненняў. Лынькоў.
[Фр. ratification ад лац. ratus — які мае законную сілу і facere — рабіць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да уключыць.
2. (звычайна з займеннікам «сябе»). Мець сваёй састаўной часткай; ахопліваць. Рэвалюцыйна-вызваленчы рух працоўных заходніх абласцей Беларусі ўключаў у сябе і барацьбу супраць нацыянальнага прыгнёту. Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нево́льный
1. (непроизвольный) міжво́льны, мімаво́льны; (случайный) выпадко́вы;
нево́льная ложь міжво́льная (мімаво́льная) хлусня́;
нево́льное движе́ние міжво́льны (мімаво́льны) рух;
нево́льный вздох міжво́льны (мімаво́льны) узды́х;
2. (вынужденный) вы́мушаны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пашуґа́ць ’пакалыхаць’ (в.-дзв., Шатал.), пашу́гаць ’пакалыхаць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да па- (< прасл. /?о-) і шугаць ’люляць, калыхаць’ (ваўк., шчуч.), ганц. шугацца ’гушкацца’, маст. шугалка ’арэлі’ (Сл. ПЗБ), якія можна генетычна суаднесці з літ. šukuoti ’часаць’ (слабіць рух туды і назад’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыці́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.
1. Перастаць шумець; прыціхнуць. Нават работнікі галерэі пачалі ўжо на.. [хлопцаў] падазрона паглядаць. Прыйшлося крыху прыцішыцца. Шыцік.
2. Перастаць рухацца; замерці, супакоіцца. Калі .. [матыль] сеў і прыцішыўся на бервяне, сарока хацела яго клюнуць, але перадумала і ад вярнулася. Пташнікаў. Святлана прыцішылася, трошкі супакоіла сваю крыўду і пачала слухаць, што тата дыктуе. Кулакоўскі. // Паслабець у сіле свайго праяўлення, трохі суняцца. На дварэ прыцішылася пагода, нават сонца косымі праменямі адбілася ў акно і снег быў мяккім... Каваль. — Правільна, зараз такі час, калі рэвалюцыйны рух прыцішыўся. Колас.
3. Запаволіць свой рух; замарудзіцца. Рух канвеера крыху прыцішыўся: некалькі шкляных будак стаялі на ўз’ездзе на мост. Лынькоў. Новыя казакі, чалавек дваццаць, несліся наўскач, і адзін, рабы, віхрасты, прыцішыўся і завярнуў мяне назад. Гарэцкі.
4. Паслабець, стаць менш адчувальным (пра якое‑н. пачуццё, адчуванне). Боль прыцішыўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасцярня́, ‑і; мн. шасцерні, ‑яў; ж.
1. Спец. Зубчастае кола, якое перадае рух. Забіраліся хлопцы часам і на іншыя фабрыкі, здымалі калёсікі і шасцерні, качалі іх па бязлюдных вуліцах. С. Александровіч.
2. Запрэжка ў шэсць коней.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жэст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Рух рукі, галавы, які суправаджае або замяняе чалавечую мову. Сонцаў дапаўняў свой расказ звыклымі жэстамі, бо яўна не верыў у сілу слова. Мележ. // Рух цела або яго частак наогул. Прывычным вокам Варанецкі агледзеў.. [дакументы], прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак. Скрыган. Нібыта не сваю, незвычайным жэстам, стары ўзняў галаву: — А ён што думаў? Брыль.
2. перан. Які‑н. наўмысны, загадзя разлічаны ўчынак. Знайшліся мецэнаты, якія пачалі рабіць апякун[скі]я жэсты, нават .. даходзіла да «салодкіх абяцанак наладзіць паездкі па Еўропе». У. Калеснік.
[Фр. geste.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з-над, прыназ. з Р.
Ужываецца пры абазначэнні прадмета ці месца, зверху або з верхняй часткі якога накіравана дзеянне, рух. З-над ракі даносіцца песня. □ Мо вецер з-над Рэйну, Дунаю тут плача заўсёды з тугі? Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неаддзе́льны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога нельга аддзяліць ад другога. Лабановіч-чалавек і Лабановіч-настаўнік неаддзельны, як і неаддзельны ў ім сэрца і кроў, нервы і рух. Перкін. Камбінат стаў для сотняў крушынцаў неаддзельным ад іхняга жыцця. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)