часасло́ў, ‑лова, м.

Праваслаўная царкоўная кніга з тэкстамі для штодзённых песнапенняў або службаў (у мінулым па гэтай кнізе вучылі і грамаце). У Рагазіне калі што і можна было дапасці пачытаць, дык хіба толькі біблію або часаслоў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віда́цьможна бачыць, разглядзець’; ’можна зразумець’; ’быць відавочным, вынікаць’; ’як здаецца, мабыць, напэўна’ (КТС, БРС, Гарэц., Шат., Нас.; КЭС, лаг.; Бяльк., Касп.). Укр. видати ’бачыць’, рус. видать ’тс’; ’відаць, можна бачыць’; ’відавочна’, ст.-рус. видати ’бачыць’; ’заўважаць’; ’быць прынятым кім-небудзь’; ’адчуваць, пераносіць, перажываць’; ’мець’; ’можна бачыць’, польск. widać ’(можна) бачыць, відаць’; ’відавочна’, nie widał ’не павінен’, nie widałem ’мне гэта не хочацца, я нават не думаю пра гэта’, чэш. vidati, славац. vídať ’бачыць (час ад часу, часта) каго-небудзь’; ’уяўляць сабе, мець уяўленне’; ’назіраць’; ’звяртаць увагу на што-небудзь’; ’можна бачыць’; ’мець жаданне бачыць каго-небудзь’; ’відавочна’, серб.-харв. ви́дати ’вылечваць, лячыць раны знахарствам’, ви́ђати ’бачыць, сустракаць (часта)’, макед. вида ’лячыць’. Прасл. víd‑ati ўтворана пры дапамозе ітэратыўнага суфікса ‑a‑ti ад vid‑ěti. Да відзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разма́заць сов., прям., перен. разма́зать; (изложить с ненужными подробностями — ещё) размусо́лить;

р. гразь па тва́ры — разма́зать грязь по лицу́;

дзе мо́жна было́ сказа́ць ко́ратка, ён любі́ў р. — где мо́жно бы́ло сказа́ть кра́тко, он люби́л разма́зать (размусо́лить)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́лючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад калоць ​1.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Такі, якім можна ўкалоць, пракалоць што‑н. Колючая зброя. // Які стварае адчуванне ўколу (уколаў). Колючы боль.

3. Дзеепрысл. незак. ад калоць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. запраўляць (у 1 знач.) — заправіць, запраўляцца — заправіцца.

2. Разм. Тое, чым запраўляюць страву; заправа, прыправа. Страва без запраўкі. □ Замест мучной запраўкі можна забяліць суп смятанай. «Работніца і сялянка».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэ́баваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.

Адчуваць агіду, з пагардай адносіцца да каго‑, чаго‑н. Лукаш не грэбаваў нічым, падбіраў усё, што можна было ў рот узяць. Лобан. Юля добры аграном, любіць сваю справу, не грэбуе ніякай работай. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўра́д, прысл.

Малаверагодна. [Салавей:] — Як, дзядзька Архіп, па зімніку яшчэ можна прайсці? — Конна наўрад. Грахоўскі. // (з часціцай «ці»). Ужываецца для выражэння сумнення ў верагоднасці сказанага. На карту Сюзана наўрад ці глядзела. Навуменка. Наўрад ці было.. [Крысціне] поўных васемнаццаць гадоў. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стараслу́жачы, ‑ая, ‑ае.

Які даўно знаходзіцца на ваеннай службе. Яшчэ зусім нядаўна маладога салдата можна было беспамылкова адрозніць ад стараслужачага шмат па якіх знешніх прыкметах. «Маладосць». / у знач. наз. стараслу́жачы, ‑ага, м. Выбываюць стараслужачыя, прыходзіць новая змена. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыракано́ска, ‑і, ДМ ‑носцы; Р мн. ‑носак; ж.

Вадаплаўная птушка падсямейства качак, якая мае доўгую расшыраную на канцы дзюбу. Аб гнездаванні шыраканоскі на тэрыторыі Палесся можна меркаваць па экспанатах яе яек, што захоўваюцца ў Пінскім музеі. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падру́чча ’бярэмя’ (Сцяшк. Сл.), падру́чай ’ахапак сена, які можна ўзяць пад руку’, подру́чʼе ’месца пад рукой; аб’ём, які можна прынесці пад пахай’ (ТС). Суфіксальныя вытворныя на базе словазлучэння пад руку. Гл. таксама ручай(ка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)