Слы́за ‘кавалак сала’, слы́жка ‘тс’ (Сл. Брэс.). Мабыць, з дыялектнай фанетыкай да сліж 2; магчыма, паводле формы: брусок адрэзанага сала.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тало́начка ’драўляная лыжачка’ (Сл. рэг. лекс.). Няясна; магчыма, звязана з польск. talon ’парожак у смычка’ (да лац. tālea ’палачка, дубец’?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тасува́цца ’соўгацца (між людзей)’ (мазыр., ГЧ). Няясна, магчыма, новае ўтварэнне ад тусоўка, тусавацца (гл.) або да тасаваць 1, 2, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́нцік: гульня ў трэнцік (завостраны колік) або ў ножык (жлоб., БНТ, Гульні). Няясна, магчыма, ад прэ́нцік ‘завостраная палачка’, гл. прэнт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туна́йка ‘печыва з макам’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, ад ід. tun, ton ‘рабіць, чыніць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 808).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Архітэкту́ра. Слова ёсць у Бярынды, Ф. Пракаповіча (Труды Воронеж. ГУ, 83, 127), дзе яно з лацінскага (магчыма, праз польскую) architectura. Рус. архитектура, паводле Шанскага, 1, А, 156, з заходнерускай, таму няма ’патрэбы лічыць беларускае слова запазычаным з рускай, як Крукоўскі, Уплыў, 76, хаця рускія суадносіны архитектура — зодчество, магчыма, уплываюць на суадносіны архітэктура — дойлідства ў беларускай (Юрэвіч, «Полымя», 1969, 2, 244).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́рапень ’гультай, лежабок’ (Бяльк.). Магчыма, з варапай (гл.) з прычыны генералізацыі адмоўнай ацэнкі. Але параўн. рус. дыял. воропи́счина ’дубіна, палка’ і літ. vir̃ptis ’жэрдка, шост’, vir̃pstas ’тс’ (Іванаў, Тапароў, Иссл., 248), якія ставяцца ў сувязь з вороп, варапай. У такім выпадку мы, магчыма, маем справу з пераносным значэннем ворапень *’дубіна, жэрдка’ (перанос ’дубіна’ → ’лежабок, дурань’ звычайны) і з захаваннем архаічнай семантыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галя́чка ’ігла’ (Нас.). Паколькі, здаецца, няма дадатковых даных аб гэтай лексеме, то магчыма толькі выказаць меркаванне (даволі гіпатэтычнае) аб этымалагічнай сувязі з укр. го́лка ’ігла’. Бел. слова, мусіць, паходзіць з *голячка, дзе ‑ячка з’яўляецца суфіксам (у якой функцыі?), а гол — аснова, што ва ўкр. гол‑ка, рус. игла, іголка. Не выключаецца і сувязь з голы (тады, магчыма, гэта нейкая метафарычная або жартоўная назва).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Можна, можне, мажню́сенька, мо́жно, можны ’ёсць магчымасць, дазваляецца’, ’вельмі магчыма’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Яруш., Янк. 1, Сл. ПЗБ, ТС; глус., Мат. Маг.). Прыслоўе, утворанае ад прыметніка можны, параўн. ст.-бел. можный (XIV ст.) ’які можа адбыцца, ажыццявіцца, магчымы’ (Булахаў, Гіст., 139), прасл. mož‑ьnъ‑jь < прасл. mogti > магчы́ (гл.). Канчатак ‑не, магчыма, пад уплывам польск. мовы. Сюды ж можнасць ’магчымасць’ (Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праяты́рыць ’прайграць грошы’ (Нас.). Магчыма, слова ўтворана на беларускай глебе ад польск. tyrać, terać ’губіць, знішчаць; траціць (час, годы і да т. п.)’ з дапамогай прыставак пра- і а‑ (гл. a 2) з інтэрвакальным ‑j‑. Няясна, ці адносіцца сюды ж рус. паўн. проты́рить, проты́ркаць ’прагуляць, прамантачыць’. Магчыма, апошняе да ты́ркаць, то́ркаць. Хутчэй за ўсё, да гукапераймальнага тырр, параўн.: грошы тырръ, и покацились (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)