дзвы́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Утвараць высокія звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.). Жаласна дзвынкала шкло. Лынькоў. Калі кулі дзвынкалі зусім блізка, .. [Пятро] кідаўся ўбок, крыху мяняў напрамак, каб збіць кулямётчыка з прыцэльнай стральбы. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Асільваць, перамагаць. Астап, які дужаў мядзведзяў у маладыя гады, лёгка адпіхнуў яго. Лынькоў. У васемнаццаць гадоў не сустракаў [Адам] па сіле роўнага, усіх дужаў — і аднагодкаў, і старэйшых. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарка́вы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і гаркаваты. Гаркавы пыл. □ Як пахне .. ў лесе густым кляновым сокам, маладой хвояй, гаркавым лістам лазовым. Лынькоў. [Паленцы] не загарэліся як след, дымелі, і дым ад іх быў гаркавы і едкі. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замшэ́лы і заімшэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Аброслы, пакрыты мохам. Замшэлая страха. Замшэлы камень. □ Замшэлая яліна выцягнула, як руку, вялізны касматы сук на поўдзень. Лынькоў. У ззянні песцяцца бярозы,.. І роняць сокі — шчасця слёзы — На заімшэлыя камлі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ізумру́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ізумруду. Ізумрудныя капальні. Ізумрудны бляск. // Зроблены з ізумруду; з ізумрудам (ізумрудамі). Ізумрудны пярсцёнак.
2. Колеру ізумруду, ярка-зялёны. Нясмела паблісквае ізумруднае лісце, сарамліва хаваючы бледную чырвань брусніц. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
газе́тчык, ‑а, м.
1. Прадавец газет. Чуўся.. гучны голас газетчыка, які выкрыкваў навіны дня. Лынькоў.
2. Разм. Супрацоўнік газеты; журналіст. Славу, асабліва калі яе .. разнясуць па газетных палосах газетчыкі і журналісты, людзі «пераносяць» па-рознаму. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баго́р, ‑гра, м.
Жалезны крук на доўгай жэрдцы для расцягвання бярвенняў у час пажару, на сплаве лесу; бусак. Людзі не праяўлялі вялікай ахвоты ў тушэнні пажару. Марудна сноўдаліся з вёдрамі, з лапатамі, з пажарнымі баграмі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пара́дчык, ‑а, м.
Разм. Тое, што і дарадчык. У .. [Тураўца] было нямала памочнікаў і парадчыкаў. Мележ. [Гаспадыня:] — Ах, Канстанцін Сцяпанавіч, Канстанцін Сцяпанавіч! Не ўказчык я вам і нарадчык, але чую я сваім розумам: навошта вам гэтая служба? Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малае́зджаны, ‑ая, ‑ае.
1. На якім мала ездзілі. Малаезджаны конь. Малаезджаныя калёсы.
2. Па якім рэдка, мала ездзяць. Дарога тут была малаезджаная, глухая. Чорны. Без святла, без асаблівага грукату [машына] паціху падалася па малаезджанай камяністай дарозе. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабо́і, ‑бояў; адз. няма.
Удары, якія наносяцца каму‑н. Твар, яшчэ амаль дзіцячы, быў у крыві і распух ад пабояў. Мележ. // Сляды ад гэтых удараў. На целе відаць пабоі. □ Раздзелі Міколку, цёплай вадой пабоі змачылі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)