прыглу́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыглушыць.
2. у знач. прым. Трохі аслаблены, не моцны. З царкоўнай вежы слаба даносіўся прыглушаны голас званоў. Колас. Ціха шасцелі газеты і кнігі, і адно толькі чуўся прыглушаны, як з-пад падушак, пошапак. Сабаленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
расчыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
З цяжкасцю разабраць напісанае; прачытаць. А Чыліноў Алесь надзьмуўся, ў святыя дзеянні ўткнуўся І там, дзе слоў не расчытае, На сажань голас працягае. Колас. — Віця мой узяўся чытаць, ды не разабраўся. Можа ты, Петрусёк, расчытаеш? Якімовіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
рэчытаты́ў, ‑тыву, м.
Напеўная размова ў вакальна-музычным творы. Пачуўся голас спевака, які не столькі спяваў, колькі гаварыў рэчытатывам. Грамовіч. // Пра манеру гаварыць нараспеў або пець, напеўна дэкламуючы. І ўрэшце Камар загаварыў. Нават не загаварыў, а нібы заспяваў журліва-тонкім рэчытатывам. Караткевіч.
[Іт. recitativo.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
шапо́ткі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і шапаткі. Рыбак таксама ўслухаўся ў сцішаны шапоткі расказ, падобны да шамацення саламянай страхі на ветры. Быкаў. Снаваўся голас з песень у жытах, Са звону пчол, з шапоткай плыні траў, З журбы асенняй, што ранне птах. Зуёнак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Галосны 1 (лінгвістычны тэрмін, БРС). Параўн. укр. голосни́й ’тс’. Здаецца, што гэта калька рус. гла́сный (гук), якая засведчана ўжо ў XVII ст. і з’яўляецца калькай лац. vocalis (ад vox ’голас’). Аб рускім слове Фасмер, 1, 410; Шанскі, 1, Г, 90.
Галосны 2 ’вядомы’ (Нас.). Насовіч перакладае рускім «гласный» і дае прыклад «галоснае дзела». Можна меркаваць, што, магчыма, гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. głośny ’вядомы; гучны, нашумеўшы’, głośna sprawa ’нашумеўшая справа’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
дрожа́щий
1. прич. які́ (што) дрыжы́ць; які́ (што) трасе́цца; які́ (што) кало́ціцца;
2. прил. дрыжа́чы, дрыго́ткі;
дрожа́щий го́лос дрыжа́чы го́лас;
дрожа́щие па́льцы дрыжа́чыя па́льцы;
дрожа́щий свет дрыго́ткае святло́.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
реша́ющий
1. прич. які́ (што) раша́е; які́ (што) выраша́е; які́ (што) канча́е; см. реша́ть 1—3;
2. прил. раша́ючы; выраша́льны;
реша́ющая побе́да раша́ючая перамо́га;
реша́ющий го́лос раша́ючы го́лас;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
павы́сіць, ‑вышу, ‑высіш, ‑высіць; зак., каго-што.
1. Зрабіць больш высокім. Павысіць узровень вады.
2. Павялічыць, зрабіць большым. Павысіць прадукцыйнасць працы. Павысіць тэмпературу. Павысіць ураджайнасць. □ Рабочыя .. не адступалі ад сваіх патрабаванняў павысіць заработную плату на некалькі цэнтаў у гадзіну. Лынькоў. // Узняць на больш высокую ступень, палепшыць. Павысіць культурны ўзровень. // Зрабіць больш паважаным. Павысіць аўтарытэт.
3. Прызначыць на больш высокую пасаду. Павысіць па службе. Павысіць у чыне. □ Не было кадраў, і.. [Івана Іванавіча] нават павысілі на пасадзе. Карпюк.
4. Зрабіць мацнейшым, зрабіць больш высокім па тону. Павысіць ноту. □ Мітрафан устаў, павысіў голас, каб усе чулі яго. Бажко.
•••
Павысіць голас — пачаць гаварыць са злосцю, з раздражненнем.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
узвы́сіцца, ‑вышуся, ‑высішся, ‑высіцца; зак.
1. Паэт. Узняцца ўвысь, увышыню; падняцца вышэй навакольнага. Кожны парастак прагнуў Узвысіцца дрэвам магутным, Кожны лісцік хацеў Разрасціся ў агромністы ліст. Гілевіч.
2. Дасягнуць больш высокага грамадскага становішча або значэння; узняць свой аўтарытэт. [Высоцкі:] Масква яшчэ больш узвысілася над светам, як сімвал свабоды. Гурскі. [Белавус] убачыў смешную фанабэрыю чатырох маладых хлопцаў, іх наіўнае жаданне ўзвысіцца ў вачах дзяўчыны, якая падабалася. Савіцкі.
3. Павысіцца, стаць больш рэзкім, гучным (пра голас). Гугнявы голас перакладчыка ўзвысіўся ў такой меры, што строй аж жахнуўся. Сабаленка.
4. Узрасці (пра цэны і пад.). Плата за ўваход у музей узвысілася.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
гугня́вы, ‑ая, ‑ае.
Які гаворыць або спявае ў нос. Прыгожая маладая дзяўчына не хацела ісці замуж за нелюбімага, ды можа яшчэ якога-небудзь гугнявага .. старога. Краўчанка. // Які мае непрыемнае насавое адценне (пра голас, гаворку). Натоўп людзей не слухаў гугнявага чытання, якое зрывалася на крык. Лынькоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)