буракакапа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для копкі буракоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буракамы́йка, ‑і, ДМ ‑мыйцы; Р мн. ‑мыек; ж.

Прыстасаванне для мыцця буракоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бутэрбро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бутэрброда, прызначаны для бутэрброда. Бутэрбродны маргарын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варво́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да варволю. // Прызначаны для варволю. Варвольная бочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ватэрклазе́т, ‑а, М ‑зеце, м.

Уст. Прыбіральня з водаправодным прыстасаваннем для прамывання ўнітаза.

[Англ. water-closet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вентыля́тар, ‑а, м.

Прыстасаванне для ўзмацнення перамяшчэння паветра; праветрывання. Выцяжны вентылятар. Цеплавы вентылятар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верталёт, ‑а, М ‑лёце, м.

Лятальны апарат, прыстасаваны для вертыкальнага ўзлёту і пасадкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водаадво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Спец. Сістэма капаў і збудаванняў для адводу вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

добраўпара́дкаванасць, ‑і, ж.

Наяўнасць добрых умоў для жыцця, працы і пад. Добраўпарадкаванасць пасёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрывако́л, ‑а, м.

Спец. Цяжкі тапор з клінападобным лязом для колкі дроў; калун.