пакараба́ціцца, ‑ціцца; зак.

Стаць карабатым; пакрывіцца, пагнуцца. На плоце, на жэрдках, падсохла кара, пакарабацілася і трэскалася пад рукой. Пташнікаў. Лісці вагона спусціліся ўніз і пакарабаціліся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

металакера́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Матэрыял або вырабы, атрыманыя з металічнага парашку шляхам прасавання пад ціскам і спякання пры высокай тэмпературы; атрыманне вырабаў такім шляхам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́рава, ‑а, н.

Разм. Куродым, курадым. Курава ішло далей, агортваючы дымам дзве трыццацісвячовыя лямпачкі пад столлю. Гартны. І пахне яшчэ перагарам вугалю і газавым куравам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куро́рт, ‑а, М ‑рце, м.

Мясцовасць з прыроднымі лекавымі сродкамі (мінеральнымі крыніцамі, гразямі і пад.), прыгодная для пабудовы лячэбніц, санаторыяў, дамоў адпачынку. Паўднёвыя курорты. Курорты Крыла.

[Ням. Kurort — лячэбнае месца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласёвы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і ласіны. [Бацька] вешае на ласёвы рог, прыбіты да сцяны, шапку і цяжка сядае тут жа, пад рогам, на шырокую лаўку. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліно́леум, ‑у, м.

Тоўстая непрамакальная тканіна, насычаная спецыяльным саставам, якая ужываецца для пакрыцця падлогі, абіўкі сцен і пад. Шырокія калідоры засланы лінолеумам і плюшавымі дарожкамі. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нівелі́равацца, ‑руецца; зак. і незак.

1. Знішчыцца (знішчацца), згладзіцца (згладжвацца), страціўшы свае асаблівасці. Пад.. уплывам [літаратурнай мовы] згладжваюцца, нівеліруюцца дыялектныя асаблівасці. «Полымя».

2. толькі незак. Зал. да нівеліраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязмо́ўчны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і несціханы (у 1 знач.). Добра спіцца пад грукат нязмоўчнага млын[а]. Зарэцкі. Над палямі — жаўранкі нязмоўчныя, Над дубровамі — зялёны дым. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назубо́к, прысл.

Разм. Вельмі добра, грунтоўна (вывучыць, ведаць і пад.). Усе вершы, якія былі ў падручніку, .. [Паўлюк] ведаў назубок. Хведаровіч. [Зампаліт:] — Брамцоў харошы брыгадзір. Тэхніку назубок ведае. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накале́ннік, ‑а, м.

Накладка, павязка і пад., якая носіцца на калене. [Марынчук:] — На мне — боты, шаравары салдацкія з накаленнікамі. Ракітны. // Частка старажытных баявых даспехаў, якая закрывала калена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)