прышчэ́пак, -пка, мн. -пкі, -пкаў, м. (спец.).

Частка расліны, якая перасаджваецца на тканку іншай расліны для надання ёй новых уласцівасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радые... (а таксама радыя...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які адносіцца да радыю, радыяцыі, напр.: радыелячэнне, радыеізатопы, радыетэрапія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тысяча...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які змяшчае тысячу якіх-н. адзінак, напр.: тысячаградусны, тысячакіламетровы, тысячарублёвы, тысячатонны, тысячагаловы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фаса́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Пярэдняя галоўная частка будынка, што выходзіць на вуліцу.

|| прым. фаса́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фа́ска¹, -і, ДМ фа́сцы, мн. -і, -сак, ж. (спец.).

Скошаная частка рабра, канта шкла, металічных, драўляных і іншых вырабаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хвале... (а таксама хваля...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. хваля (у 1 і 2 знач.), напр.: хвалепадобны, хвалеўтваральнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалавека...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да людзей, да чалавека, напр.: чалавекападобны, чалавекалюбец, чалавекалюбства, чалавеканенавіснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (спец.).

Вонкавая частка лісцікаў калякветніка, якая ахоўвае бутон і вяночак кветкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штаб-...

Першая частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да штаба (у 1 знач.), напр.: штаб-кватэра, штаб-ротмістр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыза-...

Першая частка складаных слоў са знач.: шызы, з шызым адценнем, напр.: шыза-блакітны, шыза-зялёны, шыза-чорны, шыза-шэры.