Сыры́нішча (сыры́нішчо) ’садавіна (у супрацьлегласць варыву)’ (Сцяц. Сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад сыры (гл.), магчыма, ад прамежкавай формы сырына ’нешта сырое, негаданае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вібрыс ’від воласу канічнай формы ў футры’ (КТС). Запазычана праз рус. мову з н.-лац. vibrissae ’валасы ў носе’; ’вусы ў жывёл’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ле́ці ’леты, гады’ (Бяльк.) — з формы парнага ліку, параўн. ст.-бел. лѣтѣ (з рэдукцыяй галоснай -е ў канцы слова). Да лёта (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лісік ’дзіванна скіпетрападобная, Verbascum thapsiforme Schrad.’ (маг., Кіс.). Да ліс (гл.). Названа паводле формы кветканосу, падобнага да лісінага хваста. Гл. таксама лісяк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пта́сі ’птушыны’ (смарг., Сл. ПЗБ). З польск. ptasi ’тс’, нерэгулярнай формы ад ptak ’птушка’ замест ptaszy, параўн. разм. grosik ’грошык’ ад grosz.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рагу́лькі ’казялец’, ’кураслеп, Ranunculus acer L.’ (ЛА, 1; іўеў., Сл. ПЗБ). Ад рог 1 (гл.) з-за падобных да рожак формы лістоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́ймя ’разам’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). З формы ⁺ройня < ройне (з канчаткам ‑не, як у польскіх прыслоўях на ‑nie). Параўн. Звычайнае ройна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Зрэзаны тонкі ствол або тоўстая галіна без сукоў, што ўжыв. як апора пры хадзьбе і для іншых мэт, а таксама ўвогуле прадмет такой формы.
Ісці, абапіраючыся на палку.
Сукаватая п.
Лыжныя палкі.
Палкі ў колы ўстаўляць (перан.: свядома перашкаджаць якой-н. справе).
◊
З-пад палкі (разм.) — пад прымусам (рабіць што-н.).
Палка з двума канцамі — пра тое, што можа скончыцца і добра і дрэнна.
|| памянш. па́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
П. выручалачка (перан.: пра таго, хто заўсёды дапамагае, выручае; разм.).
○
Палачка Коха — туберкулёзная бацыла.
|| прым. па́лачны, -ая, -ае.
Палачная дысцыпліна (перан.: пра дысцыпліну, якая падтрымліваецца жорсткімі мерамі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стол, стала́, мн. сталы́, стало́ў, м.
1. Прадмет мэблі ў выглядзе шырокай гарызантальнай дошкі на высокіх падпорах, ножках.
Пісьмовы с.
Сесці за сталы.
Перагаворы за круглым сталом (перан.: пры поўным раўнапраўі бакоў).
2. Прадмет спецыяльнага абсталявання або частка станка падобнай формы.
Аперацыйны с.
3. адз. Страва, ежа, тое, што падаюць для яды.
Затраты на с.
Разнастаіць с.
4. Від стравы, ежы; рэжым харчавання.
Мясны с.
Дыетычны с.
Вегетарыянскі с.
5. які або чаго. Аддзел ва ўстанове, а таксама сама ўстанова, якая займаецца спецыяльным колам пытанняў
С. даведак.
Пашпартны с.
|| памянш. сто́лік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым. стало́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыслу́жнік, ‑а, м.
1. Той, хто прыслужвае; слуга, служыцель. — Як далажыць аб вас .. рэдактару? — звярнуўся да Лабановіча прыслужнік з рыжаватаю бародкаю, чалавек без усякай формы і нецікавы на выгляд. Колас. Усё гэта убранства пільнаваў касцельны прыслужнік без шапкі, з цёмнымі кругамі пад вачыма. Пестрак.
2. Разм. неадабр. Той, хто прыслужваецца перад кім‑н.; прыхільнік, памочнік у якой‑н. дрэннай справе. Царскія прыслужнікі. Фашысцкія прыслужнікі. □ Ёсць прыслужнікаў нямала, Што за долар прадаюцца І гатовы да паслуг. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)