сі́таваты, ‑ая, ‑ае.

1. Пашкоджаны сітаватасцю (пра драўніну).

2. Спец. Які мае адтуліны, поры, што робіць рэчыва пранікальным для вадкасці і газу. Сітаваты грунт.

3. Наогул пра што‑н., што нагадвае паверхню сіта; у дзірках і порах. Сітаваты лёд. □ Праз акенца відзён пашарэлы сітаваты снег. Грахоўскі. [Яроцкі:] — Гэта вераснёвы жоўты антон, парэзаны ды ў сітаватую тканіну загорнуты. Панюхай. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсе́сці, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ся́дзе; зак. (разм.).

1. каго-што. Сеўшы, размясціўшыся вакол каго-, чаго-н., абкружыць.

Дзеці абселі вогнішча.

2. каго-што. Сеўшы ў вялікай колькасці, заняць паверхню чаго-н.

Мухі абселі стол.

3. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Пра з’яўленне балячак, сыпу на губах, твары.

Балячкі абселі губы.

4. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Зрабіцца больш шчыльным, апусціцца ўніз, апасці.

Снег абсеў.

Зямля абсела за ноч.

5. Страціўшы апору ў нагах, зваліцца; асунуцца ўніз.

Ад страху чалавек абсеў на зямлю.

|| незак. абсяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хваста́ць, хвашчу́, хво́шчаш, хво́шча; хвашчы́; хваста́ны; незак.

1. каго-што і па чым. Біць чым-н. гнуткім; сцябаць.

Х. дубцом.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што, па чым і без дап. 3 сілай біць, сячы (пра вецер, снег, дождж і пад.).

Дождж хвошча па твары.

|| зак. вы́хвастаць, -вашчу, -вашчаш, -вашча; -вашчы; -вастаны (да 1 знач.; разм.).

|| аднакр. хвастану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; хво́снуць, -ну, -неш, -не; -ні і хвасяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, хвасеняце́, -ну́ць; -ні́ (разм.).

|| звар. хваста́цца, хвашчу́ся, хво́шчашся, хво́шчацца; хвашчы́ся (да 1 знач.).

|| наз. хваста́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зары́ться

1. закапа́цца, мног. пазако́пвацца; (о животных) зары́цца, мног. пазарыва́цца;

2. (в сено, снег и т. п.) зары́цца, мног. пазарыва́цца;

3. (отдаться целиком какому-л. делу) зары́цца, мног. пазарыва́цца;

зары́ться в кни́ги зары́цца ў кні́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бруд (Нас., Байк. і Некр.), бру́дны. Рус. бруд, укр. бруд, польск. brud, славац. brud і г. д. Слав. brudъ. Слова няяснага паходжання. Некаторыя параўноўваюць з славен. brjȗzga, brȗzgaснег, змешаны з граззю’. Фасмер, 1, 219. Няпэўна. Параўн. яшчэ Бернекер, 88. Слаўскі (1, 44) думае, што ёсць сувязь з *bridъ (гл. бры́дкі). Bridъ і brudъ ад і.-е. *bher‑ ’рэзаць’ (> ’быць непрыемным’). Кюнэ (Poln., 46) лічыць, што ўсх.-слав. словы запазычаны з польскай мовы. Бернекер (88) адносіць па паходжанню да бруд (< слав. *brudъ) бел. бруды ’цёмна-русы’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

або́чына, ‑ы, ж.

Бакавая частка дарогі. Ляжаць маўкліва на абочынах Бязногія грузавікі. Панчанка. Нявада ішоў абочынай гасцінца, адкуль увесь снег змяло ў прыдарожныя лагчыны. Чорны. // Ускраіна чаго‑н. (лесу, поля і пад.). Абочына паляны, а Васіль ужо думаў аб тым, што прыйдзецца ехаць, не ўбачыўшы Антося, і раптам на абочыне луга за кустом лазняку заўважыў уваткнутую ў зямлю касу. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́шка 1, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замешваць ​2 — замяшаць ​1.

заме́шка 2, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл. Замінка, затрымка. Ідзе з лапатай дзядзька з хаты І адграбае снег заўзята. У гумно і ў хлеў праводзіць сцежкі, — Не хоча мець удзень замешкі, Бо ўдзень на рэчку і на тоні Схадзіць рыхтуецца Антоні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кру́пы, круп; адз. няма.

1. Прадукт харчавання, які складаецца з ачышчаных цэлых або сечаных зярнят розных культур. Ячменныя крупы. Рысавыя крупы. □ Палічкі трэцяй шафы займаліся прадуктамі — гарохам, макаронамі, крупамі, — перасыпанымі з магазінных кулькоў у белыя торбачкі. Ракітны.

2. Снег у выглядзе невялікіх шарападобных зярнят. Закруціў вецер, б’ючы ў твар чалавека калянымі, як шрот, крупамі. Хадкевіч.

•••

Надзьмуцца як мыш на крупы гл. надзьмуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насе́вак, ‑сеўку, м.

Разм. Тое, што прызначана для пасеву; насенне. Як толькі снег з узгоркаў знік, Вазіць насевак-яравое Прыйшоў шматтонны грузавік. Танк. // Наогул тое, што сеецца, ляціць, падае зверху. Насевак з клёну. Насевак з хваёвых шышак. □ Алесь тужыў па свежай баразне, калі яна вясной .. крышыцца тлустымі, цёплымі камякамі, гатовая і прагная прыняць і залацісты дождж зярнят, і насевак са шчодрага неба. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядо́ўга,

1. прысл. На працягу невялікага адрэзку часу, не вельмі доўга. Снег ішоў нядоўга. Прыцерушыўшы зямлю, перастаў. Мяжэвіч. Радзіліся [суддзі] нядоўга. Праз хвілін дваццаць абвясцілі прысуд. Крапіва. Ніна ведала, што Шабуня пражыве нядоўга. Мележ.

2. безас. у знач. вык. Разм. Лёгка, няцяжка. У такім віры і патануць нядоўга.

•••

Нядоўга і да граху — лёгка і скора можа здарыцца што‑н. непрыемнае, непапраўнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)