гало́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж.

1. гл. галава.

2. Шарападобны плод або прадаўгаватае суквецце раслін.

Г. канюшыны.

Г. лёну.

3. толькі мн. Пярэдняя частка саней.

Пакласці мяшок у галоўкі.

4. толькі мн. Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні.

Паставіць у ботах новыя галоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаршчо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

Гліняная пасудзіна са звужаным дном для варкі стравы, для малака, для пакаёвых раслін і пад.

Смачны баршчок, ды малы г. (прыказка). Калі гаспадар з гаспадыняю сварацца, дык у гаршку трасца варыцца (прыказка).

|| памянш. гаршчо́чак і гаршчэ́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. гаршко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Орган размнажэння ў раслін з венчыкам з пялёсткаў вакол песціка і тычынак.

Апылкаванне кветак.

2. Травяністая расліна, якая прыгожа і пахуча цвіце.

Палявыя кветкі.

Садовыя кветкі.

|| памянш.-ласк. кве́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. кве́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сало́міна, -ы, мн. -ы, -мін, ж.

1. Пустое ў сярэдзіне сцябло злакавых раслін з патаўшчэннямі ў месцах прымацавання лісцяў.

2. Адно сцябло саломы.

|| памянш. сало́мінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Хапацца за саломінку — спрабаваць выратаваць сябе ці якую-н. справу, маючы надзею на сродкі, што дапамагчы не могуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Смяце́й ‘спарыння’ (Сцяшк., Нар. словатв.), ‘галаўня (хвароба раслін)’ (Сл. ПЗБ), смяце́нь (сметэ́нь) ‘тс’ (Шатал.). Гл. сняцей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

амбро́зія, ‑і, ж.

1. Род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства складанакветных.

2. У грэчаскай міфалогіі — нектар, ежа багоў, якая падтрымлівала вечную маладосць і прыгажосць.

[Грэч. ambrosia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́рлікавы, ‑ая, ‑ае.

Вельмі малы. Карлікавы рост. Карлікавая гаспадарка. // У назвах народ жывёл і відаў раслін, якія вызначаюцца сваімі малымі памерамі. Карлікавы алень. Карлікавая бяроза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўчу́к, ‑у, м.

Эластычнае рэчыва, якое здабываецца з млечнага соку некаторых трапічных раслін або штучным спосабам і скарыстоўваецца для вырабу гумы. Натуральны каўчук. Сінтэтычны каўчук.

[На мове індзейцаў тупі — каў — дрэва і учу — цячы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гутапе́рча, ‑ы, ж.

Пластычная маса, блізкая па сваіх уласцівасцях да каўчуку, якая атрымліваецца з зацвярдзелага соку некаторых трапічных раслін і скарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы.

[Англ. guttapercha з малайск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наго́ткі, ‑так; адз. наготка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Назва аднагадовых садовых раслін сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі і насеннем, падобным на птушыны кіпцюр; кракос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)