наця́гнуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад нацягнуць.
2. перан.; у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане напружання. Нацягнутыя нервы не абяцалі нічога добрага. Гартны. Усе маўчалі, і ад гэтага рабілася напружанае, да немагчымасці нацягнутае становішча. Нікановіч.
3. перан.; у знач. прым. Пазбаўлены натуральнасці. Нацягнуты смех. Нацягнутыя паводзіны. // Недружалюбны. Нацягнутыя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нязна́йка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑найцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Пра чалавека, які нічога не ведае. — Закон? — Наркевіч з нялюбасцю глянуў вялікімі сваімі вачыма на Чапялевіча. — Вы знаеце законы. А ці ведаеце вы, што закон забараняе красці? А крадзяце. Ну дык чаго вы цялём прыкідваецеся, нязнайкам. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакрыві́ць, ‑крыўлю, ‑крывіш, ‑крывіць; зак., каго-што.
Зрабіць крывым, няроўным, перакошаным; пахіліць. Пакрывіць раму. □ Ні вецер .. [стог] не пакрывіць, ні завіруха, і не пацячэ ён нідзе. Кулакоўскі. // На некаторы час скрывіць у грымасе твар, рот, губы ад незадавальнення ці якога‑н. іншага пачуцця. Эма, ухмыльнуўшыся, пакрывіла вусны: — І зусім тут нічога цікавага... Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлі́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разлічыць.
2. у знач. прым. Наўмысны, загадзя абдуманы, не выпадковы. Назаўтра Мсціслаў паспрабаваў расказаць Міхаліне Раўбіч аб сапраўдным жыцці Алеся, аб разлічанай знявазе, якую чыніў яму невядомы вораг. Караткевіч. [Хлопец] так быў заняты працай, што здавалася, нічога не заўважаў вакол — рухі разлічаныя, дакладныя, увішныя. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тако́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які заслугоўвае ўвагі, пахвалы або неадабрэння; асаблівы. Пайшла гаворка пра навіны з фронту. — Нічога вельмі такоўскага добрага, — дастаў Марынчук з кішэні гімнасцёркі недакурак. С. Александровіч. Другі б, напэўна, рукі апусціў і духам заняпаў, А Скрыпунок быў не такоўскі, Хоць ён не стаў Чайкоўскім, А «залатую жылу» адкапаў! Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
унутры́, прысл. і прыназ.
1. прысл. У сярэдзіне, у межах. [Маёр:] У мяне ўсё кіпіць унутры. І я ледзьве стрымліваюся... Кучар. Валодзя асцярожна заглянуў у адтуліну, але ўнутры было чорна і нічога не відаць. Арабей.
2. прыназ. з Р. У сярэдзіне, у межах чаго‑н. Доўга яшчэ гудзелі трубным гулам басы ўнутры раяля. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утаі́ць, утаю, утоіш, утоіць; зак., каго-што і з дадан. сказам.
1. Захаваць у тайне, скрыць ад іншых. Далажыў [Пішчыкаў], чым займаўся полк. Нічога не ўтаіў, усё расказаў. Алешка. Не ўтаю, што часамі журыўся Я вясенняю звонкай парой. Астрэйка. Салдаты стрымлівалі слёзы, стараючыся ўтаіць іх ад камандзіра. «ЛіМ».
2. Прысвоіць. Утаіць чужыя грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ухава́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Зберагчы сябе, пазбегнуць якой‑н. небяспекі, чаго‑н. шкоднага, непажаданага; уберагчыся. У мелкіх, зробленых на скорую руку акопах цяжка было ўхавацца. Лобан. // Захавацца ў цэласці; не прапасці. [Казік:] — Нічога ж [з дакументаў] не засталося, ні дзедавага пашпарта, ні яго даведак, а картка гэта ўхавалася і блукала ўслед за мной... Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
погна́ться пагна́цца;
◊
за двумя́ за́йцами пого́нишься, ни одного́ не пойма́ешь посл. хто зашма́т жада́е, той нічо́га не ма́е; за сем рабо́т бярэ́цца, а ні адна́ не ўдае́цца; хто два за́йцы го́ніць, ніво́днага не здаго́ніць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абра́зіць, ‑ражу, ‑разіш, ‑разіць; заг. абразь; зак., каго-што.
Пакрыўдзіць каго‑н. якім‑н. зняважлівым словам або дзеяннем. У голасе прагучала іронія, і Станіслаў праз сілу стрымаў сябе, каб не абразіць новага свайго знаёмага. Мікуліч. // Выклікаць непрыемнае ўражанне. Прафесар нічога не кінуў у шапку скрыпачу. Ён не зрабіў гэтага, бо выгляд скрыпача абразіў яго. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)