пакупны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які звязаны з магчымасцямі купляць, служыць сродкам куплі. Пакупная здольнасць насельніцтва.
2. Такі, як пры куплі (пра цану). Сума, унесеная асобай, якая купіла з таргоў будынак, залічваецца ў кошт пакупной цаны. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пада́так, ‑тку, м.
1. Абавязковы збор з прадпрыемстваў і насельніцтва, які вызначаецца дзяржавай. Падаходны падатак. □ Зняў сельсавет незаконны падатак на ўдаву, хворую жанчыну. Васілевіч.
2. Тое, што і паборы.
•••
Ускосныя падаткі — падаткі, якія ўключаюцца ў прадажную цану тавару; акцыз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гвалто́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які суправаджаецца гвалтам, прымусам. У Заходняй Беларусі буржуазны ўрад Польшчы праводзіў гвалтоўнае апалячванне насельніцтва. // Выкліканы гвалтам, прымусам. Гвалтоўная смерць.
2. Раптоўны, нечаканы. Гвалтоўны агонь мінамётаў, быццам лапай, пакрыў .. лес. Брыль.
3. Парывісты, бурны. Гвалтоўны вецер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыро́ст, ‑у, М ‑сце, м.
Павелічэнне ў колькасных адносінах; прыбаўленне. Прырост насельніцтва. Прырост прадукцыі. □ Людзі хапаліся за работу, каб выкарыстаць, покі не позна, кожную часіну, каб аддаць зямлі на захаванне і на прырост хоць малую колькасць збожжа і бульбы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасо́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Прыстасаваны для зручнага перасоўвання, перамяшчэння. Перасовачны столік.
2. Які пераязджае з месца на месца, каб задаволіць патрэбы насельніцтва на месцы жыхарства, працы і пад. Перасовачная бібліятэка. Перасовачная майстэрня. □ Непадалёк ужо аднастайна тахкаў рухавічок перасовачнай электрастанцыі. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяду́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Абл. Нерухавы, пасіўны чалавек; маруда. Гэтае мясцовае слова «сядура», распаўсюджанае сярод насельніцтва Калінаўшчыны, Злобіч нярэдка ўжываў, калі гаварыў пра якога-небудзь чалавека-маруду. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узгадня́цца, ‑яецца; незак.
1. Прыводзіцца ў адпаведнасць з чым‑н.; быць узгодненым з кім‑, чым‑н. Сотні тысяч савецкіх патрыётаў пры самай актыўнай падтрымцы мірнага насельніцтва вялі партызанскую барацьбу, якая ўзгаднялася з аперацыямі Савецкай Арміі. «Полымя».
2. Зал. да узгадняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́шча, ‑ы, ж.
Вялікі масіў лесу (галоўным чынам у Беларусі і Польшчы). Белавежская пушча. Налібоцкая пушча. □ Прывольная цёмная пушча: Вялізныя ліпы, дубы, Асінніку, ельніку гушча, Між хвоі апаўшай — грыбы. Багдановіч. Пласкадонныя «чайкі» безупынна снавалі ўпоперак Нёмана, перавозячы ў пушчу насельніцтва навакольных вёсак. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пласт, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Шчыльны, плоскі слой чаго-н.
Верхнія пласты глебы.
Пласты каштоўных выкапняў.
2. перан. Аднародная ў якіх-н. адносінах маса як частка чаго-н. (кніжн.).
Пласты насельніцтва.
Лексічны п.
◊
Ляжаць як пласт або пластом (разм.) — нерухома, не маючы сіл падняцца.
|| прым. пластавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).
Пластавая горная парода.
П. вугаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тата́ры, -аў, адз. тата́рын, -а, м.
1. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Татарстан.
2. Назва некаторых цюркамоўных народаў, якія насяляюць асобныя вобласці ў Паволжы, Сібіры і іншых месцах.
3. Назва розных цюркскіх і мангольскіх плямён, якія аб’ядналіся ў 13—15 стст. у адзіную дзяржаву — Залатую Арду.
|| ж. тата́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
|| прым. тата́рскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)